Monday, October 4, 2010

Я НАРАДЗІЛАСЯ Ў ВЫНІКУ АБОРТУ

Джан Джэсі (ЗША)


Джан Джэсі нарадзілася ў 1977 годзе ў выніку солевага аборту. Пакутуе ДЦП, вядомы аратар, яна прысвяціла ўсё сваё жыццё прапаведваньню жыцця і барацьбе за правы ненароджаных дзяцей.
 Партал «Праваслаўе і свет» пераклаў на расейкую мову гутарку Джан напярэдадні слуханьняў у Аўстраліі аб магчымасці пазбаўляць жыцця выжыўшых у выніку абортаў дзяцей. 

...Я ўсынаўлёная. Маёй біялагічнай маці было 17, як і майму біялагічнму бацьку.

Мая маці вырашыла пайсці ў «Planned Parenthood» (Планаванае бацькоўства) - самы вялікі абартары, на сёмым з паловай месяцы цяжарнасці, і ёй параілі зрабіць солевы аборт на познім тэрміне. Солевы раствор ўводзіцца ў лона маці, дзіця глынае раствор, раствор выпальвае дзіцяці знутры і звонку, і маці павінна нарадзіць мёртвага дзіцяці на працягу 24 гадзін.
...Да ўсеагульнага здзіўленьня і шоку я нарадзілася не мёртвай, а жывой. 6 красавіка 1977 г. ў клініцы Лос-Анджэлесу. Самае фантастычнае ў гэтым тое, што лекар-абарцыяніст не заступіў яшчэ на змену, таму ў яго ня было нават магчымасці далей ажыццяўляць свае пляны на маё жыццё - гэта значыць смерць.
...Я ведаю, што я знаходжуся ва ўрадавым будынку, у выдатным будынку, і я люблю вашую краіну, гэтак жа як люблю і сваю. Але я ведаю, што ў наш час, зусім не паліткарэктна прамаўляць імя Ісуса Хрыста ў месцах, падобных гэтаму. Непаліткарэктна прыўносіць Ягонае ймя ў падобныя сходы, таму што ад Ягонага імя людзям становіцца жудасна нязручна.

Але я выжыла не дзеля таго, каб усім было зручна. Я выжыла дзеля таго, каб абудзіць, каб разварушыць. І я выдатна праводжу час такім чынам.
...Такім чынам, як я ўжо сказала, я нарадзілася жывою праз 18 гадзінаў. Я павінна была быць сляпою, я павінна была быць абпаленаю, я павінна была быць мёртваю, але гэтага не адбылося.
Ведаеце, было яшчэ адно цудоўнае сведчаньне - абарцыяніст павінен быў падпісаць маё пасведчаньне аб нараджэньні. Я ведаю ягонае імя. Паведамлю скептыкам, якія мяне слухаюць, у маёй медычнай карце напісана: «нарадзілася падчас солевага аборту», ​​можаце праверыць... Ха! Яны прайгралі.
Я збірала звесткі аб маім абарцыянісце. Яго клінікі ўваходзяць ў самую вялікую сетку клінік у ЗША, іх прыбытак складае 70 мільёнаў даляраў у год. Ён казаў у адным сваім звароце пару гадоў таму, што «я абарціраваў больш за мільён немаўлятаў і я лічу гэта сваёю пассіяю».
Я кажу вам гэтыя рэчы, таму шта... Паслухайце, спадарства, мы ўступаем у цікавую бітву ў гэтым свеце, ўсведамляем мы гэта ці не. Гэтая бітва паміж жыццём і смерцю. На чыім вы баку?
...Такім чынам, мэдсястра выклікала хуткую і адправіла мяне ў шпіталь, што само па сабе зусім цудоўна. Звычайнаю практыкаю таго часу (да 2002 года ў маім рэгіёне) - было спыняць жыццё выжыўшых у выніку аборту дзяцей. Здавіць горла, задушыць, пакінуць паміраць ці выкінуць яго.
Але 5 жніўня 2002 г. прэзідэнт Буш падпісаў "Акт аб абароне дзяцей, народжаных жывымі», каб так больш не працягвалася. Вы бачыце, мы гуляем пэўна... Я спадзяюся, што да моманту маёй смерці мяне будуць ненавідзець. Каб я змагла адчуць Бога над сабою ды зразумець, што гэта азначае - быць ненавіснаю. Хрыста ненавідзелі. Я не тое каб імкнуся быць зненавіджанаю, я ведаю, што мяне ўжо ненавідзяць, таму што я змагаюся за жыццё. Я кажу: вы не злавілі мяне, нямы халакост не перамог мяне.
Мая місія, шаноўнае спадарства, сярод іншага, ёсць наступнаю: уцягнуць чалавецтва ў гэтую дыскусію, якую мы проста забалбаталі, паставілі на паліцу, сказалі, гэта не ёсць праблемаю. Мы прыбралі свае эмоцыі, мы сталі больш жорсткімі. Вы на самой справе гэтага жадаеце? Што вы гатовыя вынесці і на што пайсці, каб гаварыць праўду ў любові і ласцы, каб устаць, каб хаця б захацець быць зненавіджанымі. Хіба ўсё ў гэтым свеце круціцца вакол вас? Ці вакол мяне?
...Пасля ўсяго гэтага мяне аддалі на тэрміновае ўсынаўленьне ў дом, дзе вырашылі, што ня вельмі мяне любяць. Я люблю казаць, як жа вы маглі мяне не любіць з самага пачатку? Што не так з гэтымі людзьмі? Але яны не любілі мяне...
Вы бачыце, я была зненавіджанаю з моманту зачацця шмат кім. І любімая яшчэ больш шмат кім. Але асабліва любімая Богам. Я Яго дзяўчынка. Ня крыўдзіце Божага дзіцяці. У мяне знак на ілбе, які нагадвае: будзьце мілыя са мною, таму шта мой Бацька кіруе светам.
...Такім чынам, мяне забралі з дрэннага дому ды змясцілі ў іншы дом, цудоўны дом, дом Пені. Пені кажа, што да гэтага часу мне было 17 месяцаў, у мне было 14 кг «мёртвай» вагі, і ў мяне быў дыягназ, які я лічу дарма, - цэрэбральны параліч. ЦП быў непасрэдна выкліканы недастатковым забеспячэннем мозгу кіслародам у працэсе аборту...
А зараз я проста вымушаная сказаць гэта: калі аборт з'яўляецца адным з правоў жанчынаў, спадарства, дзе былі мае права ў той момант? Не знайшлося аніводнай радыкальнай фэміністкі, якая б паднялася і закрычала аб тым, што былі парушаныя мае правы і што маё жыццё фактычна прыносілася ў ахвяру ў імя правоў жанчын.
Спадарства, у мяне не было б цэрэбральнага паралічу, калі б я не перажыла ўсё гэта.
Таму, калі я чую агідны аргумэнт, што павінны быць аборты, толькі і толькі таму, што можа быць дзіцяці будзе інвалідам - ​​жах напаўняе маё сэрца.
Спадарства, ёсць рэчы, якім вы зможаце навучыцца толькі з дапамогаю больш слабых. Калі вы знішчаеце слабых, прайграеце менавіта вы. Гасподзь клапоціцца пра слабых, але менавіта вы будзеце пакутаваць вечна. І якая пыха, якая здзейсненая пыха ў тым, што так доўга было аргументам тое, што, маўляў, моцныя павінныя душыць слабых, павінныя вызначаць, каму жыць, а каму паміраць.
Якая ў гэтым пыха... Хіба вы не разумееце, што ня можаце прымусіць сваё сэрца біцца?
Хіба вы не разумееце, што ўся сіла, якою вы валодаеце - не вашая? Гэта ласкя Гасподняя падтрымлівае вас, нават калі вы ненавідзіце Яго.
...Такім чынам, яны паглядзелі на маю дарагую Пені і сказалі: «З Джан ніколі нічога не атрымаецца». Такія словы заўсёды абнадзейваюць!

І яна вырашыла не слухаць іх і займалася са мнойю тры разы на дзень, і я пачала трымаць галаву. Ёй казалі - Джан ніколі ня будзе той, ня будзе гэтай... Карацей кажучы, я стала хадзіць да трох з паловай гадоў з хадункамі і фіксатарамі на нагах...



Я стаю тут сёння, з лёгкаю кульгавасцю, але без фіксатараў і хадункоў.
Часам я грацыёзна падаю, а часам зусім не грацыёзна, у залежнасці ад сітуацыі. Але я лічу ўсё гэтае славаю Божаю. Бачыце, спадарства, я слабей, чым многія з вас, але гэта маё казаньне.
І якая гэта малая цана за тое, каб мець магчымасць абвяшчаць ў свеце і даваць людзям надзею.
Я мяркую, у нашым няправільным светаразуменьні не зразумець, якою прыемнаю можа быць пакута.
Я адмыслова не шукаю пакуты, але калі яна прыходзіць, мы раптам забываем, што ўсё палягае пад ўладаю Божаю і Бог можа зрабіць прыемнымі шматлікія сумныя рэчы.
...Я сустракалася са сваёю біялагічнаю маці. Я даравала ёй. Я хрысціянка.
Яна вельмі надломаная жанчына. Яна прыйшла на мерапрыемства, якое я праводзіла два гады таму, адразу пасля таго, як яно было абвешчана, і сказала «Пывітаньне, я вашая маці».
Гэта быў вельмі складаны дзень, і так, я перажывала ўсё гэтае, вы напэўна лічыце, што я дурная, але я сядзела там і думала: «Я не належу табе, я належу Хрысту. Я яго дзяўчынка, і я яго прынцэса...
Таму няважна, што ты кажаш у сваім гневе і надламанай бязмэтавай лютасьці, гэта не маё, і я ня буду гэтае несці». Усё гэтае я казала сабе ўнутры...
Спадарства, у вас ёсць шанец.
На адзін момант, вельмі коратка, я хацела звярнуцца да мужчынаў у гэтым пакоі і зрабіць нешта, што ніколі не робіцца.
Мужчыны, вы створаныя для велічы. Вы створаныя дзеля таго, каб устаць і быць мужчынамі.
Вы створаныя абараняць жанчынаў і дзяцей, не бяздзейнічаць. Калі вы ведаеце, што забойства гэта ёсць злачынства, то няўжо ж нічога з гэтым ня будзеце рабіць?
Вы створаныя не дзеля таго, каб выкарыстоўваць жанчынаў і пакідаць нас сам насам самімі з сабою. Вы створаныя, каб быць добрымі, вялікімі, міласэрнымі і моцнымі, і дзеля таго, каб пастаяць за нешта.
Таму шта, мужчыны, паслухайце мяне, я занадта стамілася рабіць вашую працу. Жанчыны, вы створаныя не дзеля таго, каб вас выкарыстоўвалі, вы не павінны сядзець склаўшы рукі, ня ведаючы сабе цаны.
Вы створаныя дзеля таго, каб за вас ваявалі. Заўсёды.
Такім чынам, надыйшла вашая гадзіна. Якімі людзьмі вы хочаце быць?
Я мяркую - неверагоднымі, выдатнымі. Я спадзяюся, мужчыны, што вы не трапіце тварам у бруд.
Палітыкам, якія мяне слухаюць, і асабліва мужчынам, я б сказала наступнае: вы створаныя для велічы - далоў такую ​​палітыку.
Вы павінны абараняць тое, што правільна і добра.
Гэтая палымяная дзяўчынка ўстане тут і скажа: надышоў ваш момант.
Якімі мужчынамі вы хочаце быць? Апантанымі сваёю уласнаю славаю, ці апантанымі славаю Божаю?
Надышоў час заняць пераможную пазіцыю.
Надышла вашая гадзіна. Бог дапаможа вам. Бог будзе з вамі.
У вас ёсць магчымасць праславіць і ўшанаваць Бога.
Я скончу вось чым. Некаторыя з вас, магчыма, злёгку раздражнёныя тым, што ўсё, што я ад вас хачу - каб вы гаварылі пра Бога і пра Ісуса. Але як бы я магла ісці кульгаючы па гэтаму свеце, і не аддаць усё сваё сэрца і розум, і душу, і сілу Хрысту, Які даў мне жыццё. Таму, калі вы лічыце, што я дурная - гэта яшчэ адзін каштоўны камень у маёй кароне.
Мэта майго жыцця тут - прымусіць Бога ўсміхнуцца.
Спадзяюся, нешта са сказанага мела сэнс. Гэта йшло ад майго сэрца.
Няхай беражэ вас Божае блаславеньне.

Папулярныя артыкулы