Saturday, January 7, 2012

Аляксандра перапыняе маўчаньне


Аляксандра (ЗША)
Калі  мне  было  14  гадоў  я  ўпершыню  зацяжарыла.  Бацька  дзіцяці  адразу  ў  гэтае  не  паверыў  і  сказаў,  што  гэта  я  хачу  ў  такі  спосаб  яго  затрымаць  пры  сабе.  Аднойчы  ўначы  я  адчувала  сябе  вельмі  дрэнна,  у  мяне  была  высокая  тэмпература.  Мая  мама  ўзяла  мяне  да  шпіталю,  дзе  лекар  паведаміў  ёй  пра  маю  цяжарнасць.  Вельмі  засмучаная  і  расчараваная  яна  забрала  мяне  дадому.  Было  зразумела,  што  на  днях  чакае  мяне  візіт  у  абартарый. 

Наступнага  ранку  маці  зацягнула  мяне  ў  клініку  на  Манхэтэне.  Я  сядзела  і  плакала  ў  залі  чаканьня,  думала  аб  тым,  што  праз  аборт  страчу  ўсе  шанцы  быць  з  маім  хлапцом.  Я  ня  памятаю,  ці  я  тады  думала  пра  дзіця.  Калі,  урэшце,  назвалі  маё  імя,  мая  маці  ўвайшла  са  мною  ў  кабінэт.  У  час  ультрагукавога  даследваньня,  калі  мая  маці  ўбачыла  дзіця,  то  спачатку  пачала  плакаць,  а  потым  павяла  мяне  дадому. 

У  той  самы  вечар,  калі  мы  прыйшлі  дадому,  мая  маці  патэлефанавала  да  бацькі  дзіцяці  і  сказала  яму,  што  я  цяжарная.  Ён  паведаміў  гэта  ўсё  сваёй  маці,  якая  ў  хуткім  часе  прыйшла  да  мяне  ў  госці.  Колькі  месяцаў  таму  яна  страціла  сваю  дачку,  хварэўшую  на  рак,  таму  вельмі  жадала,  каб  я  заставіла  гэтае  дзіцяці. Тады  я  вырашыла,  што  нараджу,  але  на  пятым  месяцы  цяжарнасці  здарыўся  выкідыш.  Я  страціла  сваю  дарагую  дачушку,  Джэніс  Мары  Калон. 

Мне  так  хацелася,  каб  мая  гісторыя  скончылася  на  гэтай  падзеі,  але,  на  жаль,  ва  ўзросце  16  гадоў  я  ў  другі  раз  я  зацяжарыла.  Я  проста  спрабавала  аднавіць  тое,  што  некалі  страціла,  але  даведалася,  што  мой  хлапец  мне  здрадждваў.  Я  парвала  з  ім  адразу  пасля  таго,  як  паведаміла  яму  пра  маю  цяжарнасць.  Мая  маці  вельмі  прагнула,  каб  я  захавала  дзіцяці,  але,  на  жаль,  ня  мела  сродкаў  на  ўтрыманьне.  У  жарсьці  гневу  ды  роспачы  я  пайшла  да  абартарыя,  каб  зрабіць  тое,  што  павінна,  ня  маючы  бацькі  для  дзіцяці  і  грашовай  падтрымкі  для  сям'і.  Я  ведала,  што  сама  ня  здольная  з  сабою  анічога  зрабіць.  Ці  магчыма  мне  так  здавалася.  Я  памятаю  мой  шлях  да  клінікі  і  маё  перакананьне,  што  тое,  што  я  раблю,  з’яўляецца  звычайнай  рэчай,  што  ёсць  столькі  дзяўчын  майго  ўзросту,  які  ўжо  такое  прайшлі.  Я  ня  памятаю,  ці  адчувала  смутак  альбо  жаль  пасля  забойства  майго  сыну  Адама  Мюриэля  малодшага. 

У  17  гадоў  я  знайшла  хлопца,  з  якім  звязвала  вялікія  надзеі.  Ён  дапамог  мне  стабілізавацца,  і  калі  я  зацяжарыла  -  ён  і  яго  сям'я  былі  шчаслівыя.  Мая  сям’я,  аднак,  не  падзяляла  шчасця.  Я  вырашыла  жыць  з  ім  і  яго  сям'ёй  і  даць  жыццё  гэтаму  дзіцяці,  якога  насіла  пад  сэрцам.  Аднойчы  пад  час  сваркі  мяне  настолькі  збіў,  што  забіў  нашую  дачку  Miaсу  Фонт.  Каб  схаваць  усе,  сказаў  маёй  сям'і,  што  я  зрабіла  аборт.  Аднак  у  выніку,  калі  я  размаўляла  з  яго  маці,  распавяла  ёй  ўсю  праўду. 

Некалькі  месяцаў  пазней  я  была  згвалтаваная.  Злая  ды  дэпрэсіўная  я  сказала  сваёй  сяброўцы,  што  хачу  пазбавіцца  ад  праблемы.  Нават  тады  я  б  не  назвала  яго  дзіцём.  Бяз  аніякіх  ваганьняў  я  рушыла  да  абартарыя,  запоўніла  паперы  ды  папрасіла,  каб  зрабілі  пахутчэй.  Нічога  іншага  ня  прагнула,  толькі  б  пазбавіцца  ад  нечага  таго,  што  было  ўва  мне.  У  той  дзень  я  забіла  сваё  наступнае  дзіця  -  Нэльсана  Гансалеса.  Названага  імём  бацькі,  які  кінуў  мяне,  як  маленькую  дзяўчынку. 

Некалькі  гадамі  пазней  я  сустрэла  свайго  будучага  мужа.  Мы  шлюбаваліся  ў  Каталіцкай  Царкве  і  пачалі  вывучаць  рэлігію.  Праз  пэўны  час  пасля  вяселля  пачала  наведваць  суполкі  веруючых,  рэкалекцыі,  на  якіх  разпавядала  іншым  пра  мае  аборты.  Праз  год  мы  пачалі  нашую  дачку,  самае  прыгожае  дзіцё,  якое  я  калі-небудзь  бачыла.  Але,  на  жаль,  жыццё  склалася  інакш,  і  як  раз  перад  яе  другім  днём  нараджэньня  мы  з  ёй  развіталіся. 

Споўненая  гневу  я  адчувала,  што  страціла  большую  частку  майго  жыцця,  што  змарнавала  увесь  гэты  час,  будучы  з  мужам.  Хоць  я  любіла  сваю  дачку,  аддала  яе  на  некаторы  час  маці.  Паступова  я  пачала  знішчаць  сябе.  Жыла  з  рознымі  мужчынамі,  якіх  я  трактавала  як  прадметы.  Я  не  клапацілася  ні  пра  што.  Мая  дачка  ніколі  ня  ведала  ні  аб  чым,  бо  ў  глыбіні  душы  я  ведала,  што  тое,  што  чыню,  ёсць  злом. 

Калі  я  пераехала  да  маці,  то  думала,  што  ўсё  зменіцца.  На  жаль,  мае  паводзіны  сталі  яшчэ  горшымі.  Страціла  працу,  бо  не  паказвалася  на  ёй,  пачала  сустракацца  з  жанатым  хлопцам.  Мы  сустракаліся  вельмі  часта.  Неўзабаве  я  ізноў  зацяжарыла. 

Разбітая  смуткам,  змяшаным  з  недахопам  веры,  без  падтрымкі  сяброў  і  сям'і,  я  пайшла  да  клінікі,  каб  пацвердзіць  цяжарнасць.  Я  была  толькі  на  чацвёртым  тыдні,  таму  не  магла  рабіць  аборту. 

У  той  жа  вечар  я  пайшла  да  царквы,  якую  так  доўга  не  наведвала.  Па  дарозе  казала  сабе,  што  калі  дзверы  будуць  адчыненыя,  то  не  пагаджуся  на  аборт.  На  жаль,  зачынена.  Тым  ня  менш  я  працягвала  ездзіць  па  горадзе,  прыпаркавалася  ў  двух  кварталах  ад  кватэры  маіх  хросных  бацькоў.  Я  выцягнула  тэлефон  і  сказала  сабе,  што  калі  адкажуць,  то  не  пагаджуся  на  аборт.  У  слухаўцы  маўчаньне.  Калі  я  прыехала  дадому,  мая  маці  спытала,  ці  я  яшчэ  цяжарная.  Адказала  ёй,  каб  ні  аб  чым  ня  турбавалася,  бо  я  вазьму  справу  ў  свае  рукі.  Я  пачула  ад  яе,  што  мушу  зрабіць  тое,  што  павінна,  бо  я  больш  не  змагу  надалей  жыць  у  яе  з  чарговым  дзіцём. 

Праз  тыдзень  я  зноў  апынуўся  ў  клініцы.  Запоўніла  дакумэнты  і  аддала  іх  у  рукі  прыёмнай,  якая  была  па  меньшай  меры  на  восьмым  месяцы  цяжарнасці.  Праз  20  хвілінаў  я  была  запрошаная  ў  кабінэт  "дарадцы",  дзе  мне  паведамілі,  што  клініка  не  нясе  аніякае  адказнасці  за  тое,  што  адбываецца  са  мною  падчас  альбо  пасля  аперацыі.  Мы  абмяркоўвалі  пытаньне  аб  кантрацэпцыі.  Мне  зрабілі  аналіз  крыві  і  УГД.  Дзіця  было  нагэталькі  малым,  што  яго  пакуль  няможна  было  ўбачыць. 

Мяне  завялі  ў  пакой  разам  з  трыма  іншымі  жанчынамі.  Я  мусіла  перапрануцца  і  пакласці  сваю  вопратку  ў  карзіну.  Мы  сядзелі  і  глядзелі  адна  на  адну.  Потым  пачалі  размаўляць  аб  тым,  наколькі  баімся,  і  наколькі  ня  хочам  праходзіць  праз  аборт,  але  ня  маем  іншага  выбару.  Нашыя  сытуацыі  былі  так  падобныя.  Кожная  з  нас  альбо  ўжо  мела  дзяцей,  альбо  яшчэ  сама  была  дзіцем.  Кожныя  10  хвілінаў  нас  клікалі,  як  працоўных  на  заводзе. 

Ніхто  з  нас  ніколі  не  запытаўся  ў  сябе,  ці  гэта  менавіта  тое,  чаго  хачу.  Ніхто  не  запытаў,  як  ён  сябе  адчувае.  Ніхто  ніколі  не  паказаў  мне,  як  выглядае  дзіця,  якому  пяць  тыдняў  жыцця.  Акрамя  таго,  што  я  ненавідзела  сябе  і  што  я  замыкалася  ў  сабе,  я  ведала,  што  мушу  жыць  далей,  каб  быць  маці  для  сваёй  дачкі. 

Я  пачала  жыць  і  любіць  усё  больш  і  больш.  Я  шукала  людзей,  якіх  ведала,  што  палюблю  і  хто  зможа  мяне  зразумець.  У  адзін  дзень  я  даведалася,  што  мая  супрацоўніца  пісала  артыкул  пра  аборты.  Сама  шчыра  здзівілася,  калі  паведаміла  ёй,  што  я  супраць  абортаў.  Я  пачала  дапамагаць  ёй  збіраць  розныя  артыкулы  ды  інфармацыю.  Тады  я  ўбачыла  здымкі  дзяцей,  забітых  на  сёмым  тыдню  цяжарнасці.  Я  пачала  чытаць  у  вялікім  смутку  і  агідзе.  Пасля  я  пайшла  да  споведзі  і  разпавяла  Госпаду,  што  я  сапраўды  нарабіла  ў  жыцці.  Я  ведала,  што  Бог  дараваў  мне,  але  я  сама  ніяк  не  змагла  б  дараваць  сабе,  калі  б  не  перапыніла  сваё  маўчаньне  і  ціхага  плачу  маіх  дзяцей  на  нябёсах. 

Не  вінавачу  анікога  за  свае  рашэньні.  Я  ведаю,  што  магу  змяніць  плач  тых,  каго  ня  чуваць.  Малюся  за  дзяцей  і  жанчын,  якія  прайшлі  праз  аборт.  Я  не  хачу,  каб  нават  адна  жанчына  прайшла  праз  тое,  праз  што  я  прайшла.

Зараз  працую  над  аздараўленьнем  сваёй  душы,  але  маё  сэрца  надалей  плача  над маімі  дзецьмі.  Я  ведаю,  што  магу  дапамагчы  іншым,  таму  малюся,  каб  усе  заўважылі,  што  жыццё  з’яўляецца  каштоўным,  і  што  яно  павінна  быць  ацэненым,  яно  ёсць  падарункам  і  ня  можа  быць  адкінутым,  нават  па  тэрміналёгіі  мэдыцыны,  якая  хоча  ўсыпіць  нашае  сумленьне. 

Калі  ласка,  маліцеся  за  мяне,  і  за  тых,  хто  змагаецца  за  абарону  жыцця ...

Папулярныя артыкулы