Tuesday, August 13, 2013

Кевін Даран: Ірландскія клінікі ня будуць рабіць аборты насуперак закону


   Каталіцкія бальніцы ў Ірландыі не маюць намеру падпарадкоўвацца новаму закону аб абортах. Кевін Дора, каталіцкі сьвятар і кіраўнік клінік Mater Misericordiae University Hospital ў Дубліне, заявіў, што ягоная ўстанова не падае паслуг па перапыненьню цяжарнасці.

Кевін Даран у інтэрвію Irish Times сказаў, што ў бліжэйшы час збярэцца Нарада кіраўнікоў шпіталяў, каб вырашыць пытаньне, як працаваць ва ўмовах новага заканадаўства. Mater Misericordiae University Hospital з'яўляецца адным з 25 «адпаведных устаноў», указаных у законе, дзе аборт можа быць здзейснены дзеля захавання жыцця цяжарнай жанчыны.
Каталіцкі дабрачынны шпіталь, дзе нясуць служэньне сестры міласэрнасці, быў заснаваны ў 1861 годзе. У статуце бальніцы гаворыцца, што нагляд за хворымі з'яўляецца служэньнем Ісусу Хрысту.
Кевін Даран сказаў: «Нашы клінікі ня могуць рабіць аборты, таму што гэта супярэчыць этычным прынцыпам. Я вельмі занепакоены тым, што міністр аховы здароўя Джэймс Рэйлі імкнецца зрабіць немагчымым, каб медычныя ўстановы захоўвалі свае ўласныя традыцыі»
Такім чынам, закон «тычыцца не толькі абортаў як такіх», - падкрэсліў айцец Кевін Даран: «Пытаньне шырэй, чым проста аборт. Шпіталі зараз ня маюць права мець уласны этас».
Новым законам ўрад забараняе рэлігійным установам мець уласную маральную пазіцыю. З канца ліпеня ў Ірландыі заканадаўча дазволеныя аборты, калі працяг цяжарнасці ставіць пад пагрозу жыцце жанчыны.

Папулярныя артыкулы