Friday, March 8, 2013

Ліст забітых дзяцей


Ліст для "сумленных " людзей ад 21000  забіваемых у дзень дзяцей.

Нашым маці і бацькам. Лекарам і міністрам. Сьвятарам і настаўнікам.



Ратуйце нас бедных! Мы ня хочам пакутлівай смерці! Нам вельмі балюча! Мы хочам убачыць гэтае сонца ды вас, мама і тата!

Мы, дзеці голыя і распранутыя, плачам дзень і ноч аб тым, што вы, маці, нас забілі і выкінулі прэч. Нябожчыкаў вы ў чыстую вопратку апранаеце, а нас, жывых і голых, у агонь кідаеце.

Вайны ўсё ня хочуць і баяцца, а нас нявінных, дваццаць з нечым тысячаў у дзень забіваць не баяцца. У дамах і ўсюды няма міру ў людзей таму, што вы забіваеце нас, нявінных дзяцей. О, маці-забойцы бязбожныя, якія вы ў жыцці неасцярожныя. Знешні выгляд паказвае, што вы падобныя на сумленных людзей, але вы ж горшыя за усялякіх драпежных звяроў...

Звер сваіх дзяцей не забівае іх з любоўю пяшчотна ахоўвае і сілкуе. Днём і ноччу ад людзей і іншых звяроў абараняе і захоўвае. Ежу звер з вялікай працай і небяспекай здабывае. І дзіцянятаў да пэўнага іх узросту абараняе і сілкуе.

А вы, маці, за нас адпачынак і кватэры атрымліваеце. Навошта ж вы нас жыцця пазбаўляеце і ў качагаркі кідаеце? О, маці страшныя, плачце і галасеце! І страшныя злачынствы ніколі не забывайце, і што вы раней ці пазней станеце перад Страшным Судом. За ўсіх нас, вы будзеце горка плакаць і галасіць. І за кожнага з нас вам прыйдзецца адказ даць .

Кайцеся і плачце і вы, бацькі - вінапійцы , страшныя крывапіўцы і забойцы. Вы атрутнае віно за вялікія кошты купляеце. А нас, нявінаватых, забіваеце і спальваеце. Кайцеся і вы, забойцы - лекары! Страшныя ў белых халатах каты! Белую вопратку вы крывёю абліваеце, і нас, нявінаватых, жыцця пазбаўляеце і спальваеце. Вас вучаць жыццё чалавека захоўваць і працягваць. А вы сталі забойцамі - жыццё чалавека скарачаеце і нас, нявінаватых маленькіх дзетак , забіваеце . Хутка і вашая гадзіна прыйдзе, і кожны сваю справу на суд прынясе.

На судзе усе справы вядомыя, нават і тыя, якія здаваліся зусім бязгрэшнымі. Нават калі свавольнае дзяцінства было часам, і гэтае будзе адкрыта перад табою.

Кайцеся, забойцы, хутчэй, вас чакае грозны Суддзя каля дзвярэй! Просім прабачэньня ў Бога і ў людзей, за забітых вамі нявінных дзяцей!

Вы, забойцы-маці, фарбуеце вашыя вочы, думаеце, што пройдзе міма вас гэтая навальніца? Вы фарбуеце вашыя вейкі і думаеце схавацца ад Божае правіцы? Вы марнуеце ля тэлявізара свабодныя гадзіны, а пра нас, нявінна забітых, забыліся. Вы пазбавілі нас святла і гаворкі, кінулі ў вогненныя печы.

Вы вырашылі, што вызвалілі свае рукі ад нас, але не забудзьцеся, што вас чакаюць грозныя гадзіны. Кайцеся, пасціце, за грахі вашыя маліцеся. Складзіце вашыя рукі на грудзях і падумайце, што вас чакае наперадзе. О, які будзе плач і галашэньне, калі Гасподзь прызначыць з вамі спатканьне. Як вы адкажаце за вашыя срамныя справы, калі вам пакажуць нашыя згарэлыя цельцы.

О, няшчасныя злыя маці, вы нас забіваеце і не шкадуеце, а ад гэтага вы часта хварэеце. Вы за нас злаякасныя язвы атрымліваеце і раней часу цяжка, без пакаяньня паміраеце. О, маці-забойцы, час не губляйце і ўсё астатняе жыццё на пакаяньне аддайце. Пакуль яшчэ ёсць час і гадзіна, але хутка Гасподзь пакліча вас. Падумайце і вы, дэпутаты, міністры, кіраўнікі. Хто нашыя забойцы і каты?! Вас для добрых справаў выбіраюць, а нас штодня дваццаць адну тысячу забіваюць і спальваюць.

Няўжо няма ў гэтым свеце сумленных людзей? Каб абараніць ад забойства малых дзяцей! О, які будзе страшэнны плач, і галашэньне, калі спасьцігнуць вінаватых пакуты. Гасподзь даў вам яшчэ час, каб зняць з вас гэты страшны цяжар. Ідзіце і кайцеся і не саромеецеся, ля ног Творцы са слязамі маліцеся. Прасіце са слязьмі ў Бога прабачэньня за нявінных дзяцей забойствы . Гасподзь пачуе вашую малітву ў цішыні і лёгка  стане для нас, забітых, ды для вашае душы.

Просім мы і вас, сьвятары і настаўнікі, маліцеся за нас, каб не загінулі мы і нашыя бацькі. Прасіце ў малітве ў Бога, каб абмінула нас гэтая трывога. Вось прыйдзе той час, калі пачуеце Божы голас:

Прыйдзі ўсе патрабуючыя і прыгнечаныя, і Я супакою вас. Амінь.



Папулярныя артыкулы