Friday, November 4, 2011

"Юрыдычна" аборт ёсць забойствам


Епіскап  Длугаш  (Польшча), 4.11.2011.
Епіскап  Антоні  Длугаш  у інтэрвью  агэнцтву КАІ,  камянтуючы  факт,  што  ў  Польшчы  павялічваецца  колькасць  абортаў  дзяцей,  якім  пагражаюць  інваліднасць  альбо  невылечныя  хваробы, казаў:  

У  мінулым  годзе  было  іх  614,  дзесці  на  103  больш,  чым  у  папярэднім  годзе.  95,8%  дзяцей  забіваюць  у  чэраве  маці  ў  Польшчы  з  прычыны  рызыкі  інваліднасці  альбо  невылечнай  хваробы.  

Ён  дадаў,  што  пятую  запаведзь "не  забі"  мы  мусім  ўжываць  ва  ўсіх  сфэрах жыцця,  незалежна  ад  законаў  нашага  Сэйму. "Таму  правядзеньне  аборту  у  выпадку,  калі  перадродавыя  тэсты  паказваюць,  што  дзіця  знаходзіцца  пад  пагрозаю  хваробы  або  інваліднасці  непрымальна  і  будзе  заўсёды  злачыннасцю  і  цяжкім  грахом. 

Епіскап  Длугаш  з’яўляецца  Епіскапальным  дэлегатам  па  пытаньнях  руху  "Вера  і  Святло",  які  стварае  супольнасці  разам  з  асобамі  фізычна  абмежаванымі.  Длугаш  растлумачыў,  што  ад  пачатку  служэньня  святаром,  а  пазней  епіскапам,  асаблівую  ўвагу  надае  людзям  фізічна  або  разумова  непаўнавартасным.  

"Мы  павінны  памятаць,  што  інвалід  з'яўляецца  па першае  -  падарункам  нам  ад  Бога,  а  па другое  -  задачай  для  нас.  Падарункам  таму,  каб  мы  ў  кантэксце  становішча  інваліда  змаглі  паказаць  сапраўдную  любоў  і  адказнасць,   а заданьнем таму,  што мы  можам  служыць  тым,  хто  знаходзіцца  ў  бядзе",  -  растлумачыў  епіскап.  

Патлумачыў  таксама,  што  важнай  задачай  Царквы  з'яўляецца  падрыхтоўка  маладых  людзей  да  шлюбу,  каб  былі  гатовымі  прыняць  дзіцяці,  нават  калі  яно   з’яўляецца  інвалідам  альбо  невылечна  хворым.  "Моладзь  мусіць  быць  добра  выхаваная  ў  дачыненьні  да  абавязкаў,  якія  вынікаюць  ня  толькі  з  Дэкалогу,  а  таксама  проста  з  факту  чалавечнасці". 

Епіскап  Антоні  Длугаш  з'яўляецца  дапаможным  епіскапам  горада  Чэнстахова,  а  таксама  доктарам  хабілітаваным  па  катэхетыке.


Папулярныя артыкулы