Sunday, December 25, 2011

Цвёрдае сэрца


Д-р Дэвід Брюэр  (ЗША)
Пачатак  маёй  мэдычнай  практыкі  пасля  заканчэньня  навучальнай  установы  супаў  з  часамі  легалізацыі  так  званых  абортаў  ў  асобных  амэрыканскіх  штатах.  

Распачаў  я  сваю  працу  ў  шпіталі  Ню-Ерку  ў  акушэра-гінекалагічным  аддзяленьні.  Я  родам  з  няверуючай  сям'і,  так  што  ў  мяне  не  было  аніякіх  этычных  падставаў,  якія  зазвычай  закладаюцца пад  час  выхаваньня.  

Я  памятаю,  што  калі  дапамагаў  на  першай  аперацыі  так  званага  аборту,  то  бачыў,  як  лекар,  які  рабіў  аборт,  укладаў  трубку,  якая  павінна  была  высмактаць  дзіцяці.  Я  бачыў  акрываўленыя  рэшткі  цела,  змешчаныя  у  вялікую  пасудзіну.  Гэта  быў  мой  першы  кантакт  з  так  званым  абортам.  Я  ня  ведаў,  чаго  далей  чакаць.  

Маёй  задачай  было  правяраць,  што  знаходзіцца  ў  кантэйнеры. Гэта  была  проста  яшчэ  адна  прафесійная  лекцыя  для  мяне,  ці  частка  вучэбнай  праграмы  і  зусім  новы  вопыт.  Я  хацеў  даведацца  штосці  новае,  і  гэта  было  для  мяне  найважнейшым.  Я  ня  быў  хрысціянінам,  ня  меў  аніякіх  поглядаў  на  тэму  абортаў.  Мне  станавілася ўсё  цікавей.  Калі  я  адкрыў  кантэйнер,  то  мусіў  выдаліць  з  яго  асобныя  часткі  цела  і  размясціць  на  ручніку.  Мы  павінны  былі  пераканацца,  што  ўсё  часткі  цэлая  былі  "выдаленыя".  На  вучэльні  я  вывучаў  анатомію,  і  калі  выкладваў  розныя  часткі  цела  на  ручніку,  то  ведаў,  што бачу.  Вось  маленькая  галоўка,  плечы,  я  бачыў  некалькі  рэбраў,  кавалак  ножкі,  маленькія  ручкі.  

Хоць  я  і  ня  быў  хрысціянінам,  але  тое,  што  я  бачыў,  узрушала  маё  сумленьне.  Удзел  у   аборце  быў  для  мяне  вельмі  цяжкім  эмацыйным  перажываньнем. 

Хоць  я  і  адчуваў,  што  тое,  што  назіраў,  а  затым  у чым  удзельнічаў,  зусім  ня  ёсць  добрым,  але  але  далей  адведваў  наступныя  “лекцыі”.  Кожны  раз  мне  было  балюча  гэта  бачыць,  алё  кожны  раз  ўсё  меней  балела.  Наступным  крокам  было  тое,  што  я  сам  выканаў так  званы  аборт,  у  адпаведнасці  з  правіламі:  “сам  забач,  выканай  ды  навучы  іншага”. 

Першы  аборт,  які  я  зрабіў,  сапраўды  мяне  ўразіў.  Алё  з  часам  аперацыя  сталася  нормай  для  мяне,  перастала  раніць,  закранаць  сумленьне.  Гэта  быў  вопыт,  падобны  на  той,  які  памятаю  з  юнацтва.  Аднойчы  я  атрымаў  ад  бацькі  газонакасілку.  Пры  першым  выкарыстаньні  я  трохі  аддавіў  рукі,  алё  калі  узяў  пальчаткі,  то  змог  працаваць  доўга,  не  адчуваючы  болю.  Тое  ж  самае  здарылася  з  маім  сэрцам,  якое  цвярдзела  пад  час  назіраньня  і  правядзеньня  абортаў.  Нарэшце  маё  сумленьне  цалкам  перастала  ўспрымаць  тое,  што  я  з’яўляюся  забойцам.  

Наступным  крокам  у  маіх  "практыках"  быў  удзел  у  так  званых  абортах,  якія  праводзяцца  з  дапамогай  ін'екцыі  салянога  раствору.  На працягу  адной  начы  лекар  у  стане  быў   зрабіць  пяць  падобных  мэтадаў  лячэння".  

Падчас  майго  начнога  дзяжурства  мяне паклікала  мэдсястра  ў  залу,  дзе  чакалі  "пацыенткі"  ў  чаканні  на  "лекаваньне".  Адна  з  жанчынаў,  якія  ўжо  зрабіла  так  званы  аборт,  была  ў  жудасным  шоку.  Яна  бегала  па  пакоі,  крычала  і  плакала.  Прысутныя  мэдсястра  і  "пацыенткі"  былі  ў  жаху.  У  зале  я  ўбачыў  маці  і  яе параненае  ў  выніку  так  званага  аборту,  але  яшчэ  жывое  дзіцяці.  Я  бачыў,  што  дзіця  яшчэ  рухала  ножкамі,  а  потып  памёрла  ад  апаленьня  лёгкіх.  Саленая  субстанцыя  трапляе  ў  легкія  і  паліць  іх...  

Нармальны  чалавек  пасля  ўдару  ў  галаву  прачынаецца.  На жаль,  маё  сумленьне  было  занадта  жорсткім  для  таго,  каб  такі  шок  змог  абудзіць.  Цяпер  я  разважаю,  то  сталася  прычынай  таго,  што  гэтыя  назіраньні  не  змянілі  мае  паводзіны.  Я  не  рабіў  гэта  дзеля  грошаў,  гэта  не  было  пытаньнем  адсутнасці  мужнасці,  каб  супрацівіцца  таму,  што  выконваў,  але  проста  ня  меў  абгрунтаваных  перакананьняў,  сфармаванага  сумленьня.  

Наступным  крокам  была  “дапамога ў  правядзеньні  т. зв. абортаў  з  кэсаравай  перасекай.  Жанчына  ўжо  была  ў  чатырох-,  пяці-  месячнай  цяжарнасці.  Было  ўжо  занадта  позна  для  звыклага  аборту.  Калі  лекар  зрабіў  разрэз,  мы  ўбачылі  маленькае  дзіцяці.  Калі  доктар  спусціў  каляплодныя  воды,  без  якіх  дзіця  не  магло  ўвогуле  жыць,  я  адчуваў  страшэнную  боль  у  сэрцы,  як  пры  назіраньні  першага  аборту.  "Лекар"  узяў  дзіця  з  лона  маткі.  Я  быў не  ў  стане  дакрануцца  да  яго,  толькі  стаяў  побач.  Рэальнасць  таго,  што  адбылося,  пачала  пранікаць  праз  тоўсты  заслон  абыякавасці  майго  сумленьня.  Жывое  дзіця  паклалі  ў  мэталічную  міску  на  стале.  Кожны  раз,  калі  я  паглядаў  на  дзіця,  бачыў,  як  яно  рухаецца,  а  таксама  дрыгае  ножкамі. Пакрыху  рухі  дзіцяці  загасалі.  Калі  мы  скончылі  апэрацыю  кесаравай  перасекі,  дзіця  яшчэ  жыло.  Бачыў  рухі  грудной  клеткі  ў  выніку  біцця  сэрца,  дзіця  спрабавала  набраць  паветра, каб дыхаць...   


Гэтая  падзея  глыбока  параніла  мне,  і  я  пачаў  разумець,  чым  ёсць  аборт.  

Тады  я  зразумеў,  што  чалавечае  жыццё  пачынаецца  тады,  калі  плод  здольны  жыць  па-за  лонам  маткі,  а  кожная  аперацыя,  выкананая  на  дзіцяці,  якому  меньш  за  28  тыдняў  -  называецца  абортам.  Гэта  дазволіла  мне  на  нейкі  час  супакоіць  сваё  сумленьне  і  надалей  працягваць  выконваць  забойствы  дзяцей,  якія  не  дасягнулі  28-тыдневага  ўзросту.  Калі  я  даведаўся,  што  поспехі  медыцыны  дазваляюць  выжыць  26-тыдневаму  дзіцяці  па-за  лонам  маці,  то  перасунуў  “маю  мяжу  жыцця”  на  24  тыдзень.  Неўзабаве  я  прыйшоў  да  высновы,  што  пачатае  дзіця  з'яўляецца  чалавечай  асобай  у  моманце  фармаваньня  ў  яго  ўсех  ворганаў,  ці  з  12-тыдневага  ўзросту.  Так  я  вырашыў,  што  ня  буду  выконваць  аперацый  пасля  12-га  тыдня.  З  цягам  часу  пераносіў   "маю  мяжу  жыцця".   

Калі  я  стаўся  хрысціянінам,  то,  нарэшце,  зразумеў,  што  жыццё  пачынаецца  з моманту  пачацця.  Калі  я  зрабіў  гэтае  адкрыццё,  то  ня  трэба  было  мне  больш  нічога,  каб  спыніць  выконваць  аборты.  Па  некаторым  часе,  калі  mso-spacerun: yes;;я  ўжо  прыняў  хрост,  прыйшла  да  мяне  ў  кабінэт   дзяўчына  з  пажаданьнем,  каб  я  зрабіў  забойства  яе  пачатага  дзіцяці.  Вагаўся  хвіліну,  ці  не  “дапамагчы”.  Дзякуючы ласцы  Божай  я  адмовіўся.  Гэта  быў  цудоўны  мамэнт  майго  жыцця.

/span

Папулярныя артыкулы