Monday, June 13, 2022

Фільм "Нямы крык", глядзець анлайн

"Нямы крык" - амерыканскі фільм 1984 году, які агітуе супраць абортаў. Рэжысёр фільму - Джэк Дуэйн Дэбнер, тэкст чытае Бернард Натансан - гінеколаг, які доўгі час праводзіў аборты і актыўна змагаўся за пашырэнне доступу да іх, але затым стаў іх перакананым супраціўнікам. Фільм выпушчаны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным камітэтам права на жыццё - буйной пралайферскай арганізацыяй.

У стужцы апісаны працэс аборту праз ультрагук. Паказваецца, як плод ускрыквае ад болю і дыскамфорту. 


Па словах Бернарда Натансана, на стварэнне фільма яго натхніў тагачасны прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган. Выступаючы з прамовай перад асацыяцыяй "Нацыянальныя рэлігійныя вяшчальныя кампаніі" (National Religious Broadcasters) у студзені 1984 г., Рэйган заявіў, што падчас аборту плод пакутуе ад "доўгага і пакутлівага болю". СМІ і медыцынская супольнасць аспрэчылі гэтае выказванне Рэйгана. Адна з амерыканскіх федэральных асацыяцыяў акушэраў-гінеколагаў выпусціла зваротную заяву, у якой гаварылася, што неўралагічныя механізмы, адказныя за ўспрыманне болю, пачынаюць фармавацца толькі ў трэцім трыместры цяжарнасці. Але ж Натансан  падтрымаў прэзідэнта і выпусціў уласную заяву. Паколькі медыкі працягвалі настойваць, што на працягу першых двух трыместраў цяжарнасці эмбрыён і плод не здольныя адчуваць боль, Натансан вырашыў зняць фільм, заявіўшы: "Я абдумаў гэта і прыйшоў да таго, што ў нас ёсць толькі адзін спосаб вырашыць гэтае пытанне - сфатаграфаваць аборт ад пачатку да канца".

Натансан, лекар-гінеколаг, выступае ў фільме адначасова і як медыцынскі эксперт, і як апавядальнік, каментуючы працэс аборту. На пачатку фільма ён кажа, што гледачу трэба ўбачыць аборт у рэжыме рэальнага часу "з пункту гледжання ахвяры". Фільм складзены з серыі нерухомых ультрагукавых здымкаў, якія дакументуюць працэс аборту на тэрміне дванаццаці тыдняў, склееных разам у відэа. На працягу фільма Натансан называе плод дзіцем.

Натансан паказвае медыцынскія інструменты, якія ў той час у ЗША былі стандартнымі для правядзення аборту, і спакойна дэманструе, як кожны з іх уводзіцца ў цела жанчыны падчас аборту. Натансон сцвярджае, што нават пры тэрміне цяжарнасці ў дванаццаць тыдняў галоўка плоду занадта вялікая для таго, каб можна было ўвесці адсмоктванне, і паказвае, як прымяняюцца хірургічныя шчыпцы, каб раздрабніць чэрап, у якім на працягу ўжо шасці  тыдняў былі актыўныя мазгавыя хвалі.

Далей Натансан сядзіць ля тэлевізійнага экрана, на якім дэманструюцца ўльтрагукавыя здымкі плоду ва ўлонні маці. Падчас змены малюнкаў Натансан апісвае тое, што адбываецца на здымках, паказваючы новыя інструменты, якія ўводзяцца ў матку. Аспірацыйную канюлю ён апісвае як смяротную зброю, якая, паводле яго словаў, "раздзеліць, раздробніць і знішчыць дзіцяці". Затым Натансан распавядае, што плод не гатовы да пранікнення іншародных прадметаў у матку, і кажа, што "дзіцяці раздзіраюць на часткі… нячулыя сталёвыя прылады". Ён адзначае, як сэрцабіцце плоду паскараецца і як плод нібыта адкрывае рот у "ледзянячым кроў бязгучным крыку". Кульмінацыя фільма — сталы знакамітым "нямы крык".

У фінальнай частцы фільму Натансан кажа аб значэнні азнаямлення жанчын з такім матэрыялам. На думку Натансана, жанчыны павінныя быць дасведчаныя аб гэтых здымках. Гэты фільм стаў першаю дэманстрацыяй выяў абортаванага плоду ў электронным выглядзе, у адрозненне ад друкаваных выяў, якія выкарыстоўваліся дагэтуль.

Папулярныя артыкулы