Monday, January 2, 2012

Не судзіце мяне


Мэры
«Я  занадта  маладая,  каб  стаць  маці»,  -  сказала  мая  малодшая  сястра,  і  яна  мае  рацыю.  Пятнаццаць  гадоў  -  гэта  занадта  рана.  Як  і  дзевятнаццаць.  Як  і  24,  34  і  44.  Калі  вы  ўвогуле  гатовыя  нарадзіць  дзіця? Бо  столькі  ўсяго  трэба  зрабіць!  Вам  прыйдзецца  пасунуцца  і  вызваліць  месца  ў  вашым  жыцці  для  іншага  чалавека,  маленькага  незнаемца  з  вялікай  колькасцю  патрэбаў.  

Але,  разам  з  тым,  дзеці  прыгожыя.  Яны  цудоўныя  і  чароўныя,  ты  любіш  іх  да  смерці.  У  твайго  дзіцяці  маленькі  твар  з  бліскучымі  вочкамі,  якія  бачачы  цябе  заўсёды  свецяцца  радасцю.  Твой  немаўля  стаецца  тваім  маленькім  сябрай.  Калі  дзеці  падрастаюць,  ты  дзіву  даешся,  што  яны  могуць  рабіць.  

Шматлікія  маладыя  маці,  асабліва  ў  падлеткавым  узросце,  чуюць  адмоўныя  парады,  напрыклад:  «ты  не  даш  рады»,  «нараджэнне  дзіцяці  разбурыць  тваё  жыццё».  Гэтыя  парады  перадузяты.  Словы  «ты  не  даш  рады»  мяркуюць,  што:

1)  ты  не  станеш  добрай  маці
2)  ты  не  зможаш  самарэалізавацца.

Але  ці  ёсць  на  самой  справе  ў  людзей  права  судзіць  аб  табе?  У  гамадстве,  галоўным  прынцыпам  якога  з'яўляецца  не  судзіць  іншых,  ня  дзіўна,  што  многія  з  найбольш  «асвечаных»  так  лёгка  і  зручна  загадзя  вырашаюць  аб  няздольнасці  зусім  незнаемай  дзяўчыны  гадаваць  дзіця  і  ў  той  жа  час  расці  самой?  Большасць  з  іх  ня  маюць  аніякага  паняцця,  на  што  ты  здольная.  Шаснаццаці-сямнаццацігадовая  дзяўчына  дзіўная.  Яна  можа  перарасці  з  маладзенькай  дзяўчынкі  ў  дарослую  жанчыны  за  адну  ноч.  Нягледзячы  на  тое,  што  нарадзіць  дзіця  ў  падлеткавым  узросце,  асабліва  быўшы  нязамужам,  далёка  не  ідэал,  дзяўчаты,  якія  нечакана  стаюцца  маці,  часта  выяўляюць,  што  яны  могуць  зрабіць  амаль  усё  што  заўгодна,  калі  паставяць  сабе  мэту. 

Так,  дзеці  адымаюць  шмат  часу.  Але  мая  маці  выгадавала  дзіцяці.  І  твая  -  таксама.  На  шчасце  для  чалавецтва,  маці  працягваюць  паспяхова  спраўляцца  з  нараджэньнем  і  выхаваньнем  дзяцей!  

У  выдатнай  навуковай  працы  аб  развіцці  дзяцей  мадам  Дэ  Вольмер  напісала:  "Проста  каб  даць  вам  мінімальнае  ўяўленьне  аб  гэтай  экстраардынарнай  сфэры,  я  згадаю  пра  важнасць  тых  часоў,  калі  маці  ўважліва  глядзяць  на  сваіх  малых.  Устаноўлена,  што  падданыя  выяўленьню  патокі  энергіі  паступаюць  з  мозгу  маці  праз  яе  вочы  ў  вочы  дзіцяці  і  стымулююць  яго  мозг ».  Іншымі  словамі,  ты  паводзіш  сябе  як  добрая  маці,  проста  гледзячы  на  ​​дзіця!  У  дзіцяці  прамыя  патрэбы,  але  нават  тыя  простыя  рэчы,  якія  вы  робіце  дзеля  яго,  напрыклад  варкуеце,  гладзіце  яго  ці  глядзіце  яму  ў  вочы,  аказваюць  вялікае  ўздзеяньне.  

Вядома,  што  па  меры  росту  дзіцяці  яго  патрэбы  таксама  ўзрастаюць,  і  неўзабаве  вы  ўжо  гуляеце  з  ім  у  «ку-ку»  (хованкі)  і  ў  «сарака-сарака  кашку  варыла»  з  яго  пальчыкамі.  Ён  грукае  крышкамі  рондаляў  і  какетнічае  са  сваім  адлюстраваньнем  у  люстэрку.  Але  па  меры  ўзрастання  патрэбаў  дзіцяці  растуць  і  вашыя  здольнасці.  

«Навука  бяз  ценю  сумніву  кажа  нам,  што  маці  пры  пастаянным  кантакце  са  сваімі  дзецьмі  фактычна  фармуюць  іх  мозг  ...  асабліва  лобна-вочную  долю  кары  правага  паўшар'я  ...  якая  вызначае  яе  ці  эмацыйны  дабрабыт  і  самаадчуваньне  на  ўвесь  перыяд  зямнога  існавання ».  

Добрыя  маці  робяць  гэта,  не  задумваючыся  пра  сутнасць  таго,  што  адбываецца.  На  днях,  стоячы  пад  праліўным  дажджом  ды  выглядаючы  на  ​​паркоўцы  сваю  машыну,  я  заўважыла  непадалёку  дзяўчыну,  што  чакала  на  аўтобус.  Ёй  было  ня  больш  за  15  гадоў,  і  на  баку  яна  трымала  дзіцяці  трохі  старэйшае  за  год,  відаць,  сваю  дачку.  Яны  скакалі,  напяваючы:  «Калі  б  усё  дажджавыя  кроплі  былі  б  ліманаднымі  кроплямі  ды  лядзяшамі,  о,  які  б  гэта  быў  дождж".  Яна  рабіла  паўзу,  каб  дзіця  мог  зразумець  словы,  і  тады  яны  рагаталі  ад  душы.  Потым:  «Я  б  стаяла  на  вуліцы  з  шырока  раскрытым  ротам...»,  і  яны  лавілі  языкамі  дажджавыя  кроплі.  

Дзіця  ня  будзе  памятаць,  ці  купляла  ёй  маці  эксклюзіўную  дызайнэрскую  вопратку  і  самыя  дарагія  хадункі,  але  яно  заўсёды  будзе  памятаць  сваю  маці  як  шчаслівую  жанчыну,  з  якой  нават  мокнуць  пад  дажджом  было  вясёла.  І  гэта  найлепшы  падарунак  ў  свеце.   

Шматлікія  маладыя  маці  пакідаюць  сваіх  дзяцей  на  апеку  іншых  людзей  на  той  час,  пакуль  яны  ходзяць  у  школу  альбо  на  працу,  каб  забяспечыць  свайго  дзіцяці.  Гэтыя  маці  не  павінны  адчуваць  сябе  вінаватымі.  Яны  здзяйсняюць  адважны  ўчынак,  выхоўваючы  сваіх  дзяцей,  і  застаюцца  добрымі  маткамі.  Можа  быць,  гэтая  іхняя  ахвяра  будзе  мець  яшчэ  больш  моцнае  ўздзеянне,  бо  дзіця  вырасце  з  адчуваньнем  каштоўнасці  жыцця.  

Нават  калі  вы  бавіце  з  дзіцем  усяго  некалькі  гадзінаў  увечары,  ведайце,  што  кожная  хвіліна  лічыцца.  Ты  -  самы  каштоўны  падарунак  для  твайго  дзіцяці,  і  твая  прысутнасць,  твае  погляды  ў  яго/яе  вочы  і  нават  простыя  гульні,  у  якія  вы  гуляеце,  дапамагаюць  твайму  дзіцяці  развівацца  эмацыйна  і  інтэлектуальна.  

Ня  бойся  мацярынства.  Яно  выдатнае.  Яно  -  тваё  права.  Пятнаццаць  гадоў  табе  альбо  сорак  пяць,  ты  можаш  стаць  і  станеш  цудоўнай  маці.  Са  мноствам  абдымкаў  і  пацалункаў  і  правільным  харчаваньнем  тваё  дзіця  вырасце  так  хутка,  што  ты  і  не  заўважыш!  Тыя,  хто  кажа,  што  ты  не  даш  рады,  ня  ведаюць  цябе. 

Папулярныя артыкулы