Tuesday, November 20, 2012

АБОРТ - СВЕДЧАНЬНЕ МАЦІ

Аўтар  ананімовы


  Мне  часта  сняцца  мае  дзеці,  тыя  самыя,  ненароджаныя.  Сняцца  дзве  светлыя  галоўкі,  я  не  бачу  іх  твараў,  я  ня  ведаю,  хлопчыкі  гэта  ці  дзяўчынкі,  але  іх  заўсёды  двое.  Яны  цягнуць  да  мяне  свае  ручкі  і  шэпчуць:  "Мама,  за  што?  За  што  ты  нас  забіла?"  Потым іх  цельцы  павольна  знікаюць,  застаецца  толькі  шэпт,  ціхі-ціхі:"  За  што?".  Я  хачу  да  іх,  мне  хочацца  дакрануцца  да  іх,  сказаць  нешта.  Гэты  шэпт  такі  жывы,  такі  праніклівы... 

 Кожны  раз  ён  пераносіць  мяне  ў  больничую  палату,  дзе  на  гінекалагічным  крэсле  я  бачу  сябе.  Я  ляжу,  сцяўшы  зубы  і  схапіўшыся  намёртва  за  ручкі  крэсла.  Мне  вельмі  балюча,  баліць  ніз  жывата,  баліць  ўсё  ўнутры,  але  яшчэ  больш  баліць  сэрца.  Хочацца  закрычаць,  але  нешта  прымушае  маўчаць,  закусіўшы  вусны  да  крыві.  Чуваць  пабразгваньне  інструмэнтаў,  да  мяне  даносіцца  пытаньне  лекара: 
 -  Што  ж  ты  чакала  столькі?  Тэрмін-бо  немаленькі. 
 -  Думала,  вынашу.  -  Прашаптала  я.
 -  З  тваімі  венамі,  -  усміхнулася  яна. 
 -  Ну,  што  ж  пачнем,  давядзецца  пацярпець,  -  папярэдзіла  яна. 
  Я  адчуваю,  як  у  маё  цела  ўваходзіць  нешта  халоднае,  жалезнае.  Яно  пачынае  груба  драпаць,  скабліць,  рэзаць,  рэзаць.  Крык  нямее  на  вуснах...  Балюча,  вельмі  балюча,  але  больш  болю  мучыць  мяне  сорам.  Кожны  раз,  калі  ўніз  падае  яшчэ  адзін  кавалачак  таго,  што  яшчэ  нядаўна  было  маім  дзіцем,  мне  хочацца  завыць  і  памерці  ад  бяссілля  і  пачуцця  сораму. 
 -  Расслабіліся  мышцы,  -  даносіцца  голас  лекара,  -  не  так  балюча  будзе.  Першы  раз,  адразу  відаць.  Дзеці  ёсць? 
 -  Двое:  сын  і  дачка.  Хацелі  трэцяга.  -  Прашаптала  я. 
 -  Здароўе  падправіць  і  нараджаць.  Хутка  скончым.  -  Верагодна,  хацела  падбадзёрыць  яна  мяне.  - Дзіўна... 
 -  Што? 
 -  Ты  на  УГД  была? 
 -  Так. 
 -  Нічога  не  сказалі? 
 -  Не,  а  што? 
 -  А  ў  родзе  ў  вас  двайняты  ёсць? 
 -  Так,  а  што?  -  запытала  я,  унутрана  халадзеючы  ад  магчымага  адказу. 
 -  Двайняты  ў  цябе,  дакладней,  былі. 
 Слёзы  самі  сабою  паліліся  з  вачэй.  Я  заўсёды  марыла  аб  двайнятах.  І  вось... 
 Хвілінаў  праз  пятнаццаць  скончылі.  Мэдсястра  дапамагла  спусціцца...  Так  я  не  крычала  ніколі:  яна  забылася  прыбраць  таз.  У  ім  было  крывавае  мэссіва...  Крывавае  мэссива  з  таго,  што  яшчэ  паўгадзіны  таму  жыло  ўва  мне,  было  маім  целам,  часткай  мяне.  Зараз  гэта  было  згусткамі  крыві,  кавалачкамі  мяса.  Я  павольна  спаўзла  на  халодную  кафлю. 
 Ачулася  я  ў  палаце.  Побач  стаяла  лекарка  з  камячком  смярдзючай  ваты. 
 -  Ну  і  напалохала  ты  нас.  Людзі  ў  год  па  дзесяць  разоў  бегаюць  і  нічога.  А  ты  ў  прытомнасць  траціш. 
 -  Прабачце  -  ціха  сказала  я. 
 -  Ды  добра,  я  за  гэтыя  гады  ўсякага  нагледзелася.  Народзіш  яшчэ. 
 -  Гэтых  ўжо  няма. 
 -  Дарэмна  я  табе  сказала  пра  двайнят.  Ты  пастарайся  прасцей  глядзець  на  гэтае  ўсё.  Усе  робяць  аборты,  павер.  Добра,  паляжы  крыху,  адпачні.  Потым  дадому,  твае  ў  прыёмнай  чакаюць. 
 -  Мужу  не  кажаце  пра  двайнят .
 -  Добра. 




 Прайшло  восем  год.  Не  было  больш  абортаў,  не  было  больш  і  дзяцей.  Было  і  ёсць  другаснае  бясплоддзе.  Быў  і  паўтараецца  сон  і  шэпт:  "Мама,  за  што?  За  што  ты  нас  забіла?  "Было  і  ёсць  пытаньне,  на  якое  я  не  магу  знайсці  адказу:  «А  можа,  усё  абышлося  б?  Ня  трэба  было  слухаць  лекараў?»  Адказу  няма.  І  не  будзе. 



Папулярныя артыкулы