Saturday, December 31, 2011

Я быў аплачваемым забойцам


Д-р  Энтані  Леваціна (ЗША)
Будучы  лекарам  Троі,  штат  Ню-Ёрк,  на  працягу  васьмі  гадоў  праводзіў  так  званыя  аборты  ў  маім  офісе.  Я  быў  перакананы,  што  жанчыны  маюць  права  “выбару”  у  тым,  каб  вырашаць,  ці  забіваць  сваё  ўласнае  дзіцяці.  Нягледзячы  на  тое,  што  працэдура  дзетазабойства  не  з’яўлялася  асноўнай  часткай  дзейнасці  майго  кабінэту,  яна  спрычынялася  да  ўсё  больш  глыбейшага  канфлікту  ў  маім  сумленьні.

Калісці  мы  разам  з  жонкаю  вырашылі,  што  ўсынавім  дзіцяці.  Кожны  раз,  калі  я  выкідаў  у  смецце  рэшткі  9- 10-тыднёвага  забітага  дзіцяці,  я  пытаўся  ў  сябе,  ці  не  магла  б  адна   з  маіх  "пацыенткаў"  аддаць  нам  свайго  дзіцяці. 

Нашыя  намаганьні  аб  усынаўленьні  скончыліся  паспяхова,  і  мы  прынялі  дзяўчынку,  якую клікалі  Хітэр.  Нашая  радасць  атрымалася  нядоўгай.  23  чэрвеня  1984  году  Хітэр  збіла  машына.  У  выніку  нашая  дачка  загінула.  У  той  момант,  калі  вы  страчваеце  вашае  дзіця,  жыццё  стаецца  зусім  іншым,  усё  навокал  змяняецца.  З  гэтага  моманту  таксама  цалкам  змяніўся  і  мой  падыход  да  абортаў.  Я  зразумеў,  што  дзіця,  якое  гінула  ад  маіх  рук  падчас  аборту,  было  чыімсці  жаданым  дзіцём.  Вопыт  страты  майго  дзіцяці  даў  мне  больш  адчуваць  каштоўнасць  чалавечага  жыцця.  

Я  адчуваў  сябе  аплочваемым  забойцам.  Сапраўды,  я  ім  быў!  Гэтак,  як  я страціў  адчуваньне  сваёй  вартасці,  то  і  цікавасць  да  абортаў  у  мяне  таксама  моцна  зменьшылася.  Нарэшце,  у  1985  годзе,  цалкам  скончыў  практыкаваць  страшэнную  працэдуру  забіваньня  ненароджаных  дзяцей.  

Зараз,  калі  я  публічна  вызнаю  сваё  навяртаньне  на  шлях  цывілізаванага  жыцця,  то  вельмі  хачу,  каб  усе  ведалі,  што  кожнае  пачатае  дзіцяці  ўжо  з'яўляецца  чалавекам  ад  моманту  пачацця.

Папулярныя артыкулы