Monday, January 7, 2013

КАЛІ ЛАСКА, СПЫНІЦЕ ЗАБОЙСТВЫ


 Мне было 23, і я была нязамужам, калі зацяжарыла пасля некалькіх спатканьняў з маладым чалавекам. Ён так і не даведаўся аб маёй цяжарнасці. У мяне былі сяброўкі, якія некалі былі зрабілі аборт, і яны параілі мне зрабіць тое ж самае. Памятаецца, адна сяброўка сказала мне: «Ты ж не збіраешся нараджаць?».
 Мае бацькі заўсёды казалі, што ў выпадку цяжарнасці на іх ня варта разлічваць. Я адчувала, што мне не хапае падтрымкі, і паехала ў медыцынскую клініку. Мне зрабілі тэст на цяжарнасць, які апынуўся станоўчым, і адправілі дадому падумаць аб гэтым. На наступны дзень я вярнулася. Мне давялося пайсці на гутарку да «кансультанта», якая спытала, ці ёсць у мяне пытаньні. Мяне цікавіла пытаньне, якія ў мяне былі варыянты ў плане захаваньня дзіцяці. Ніколі не забуду яе адказ: «Хіба ў вас сапраўды ёсць выбар?». Мне зрабілі аборт, і мне здаецца, што гэта здарылася толькі ўчора. Я да гэтага часу аплакваю забойства майго дзіцяці. І гэта заўсёды будзе са мной. Мяне прыводзяць у гнеў заявы людзей, што яны выступаюць за дазвол абортаў. Фактычна, яны супраць абортаў, але не здольныя даказаць свае погляды іншым. Я заўсёды адказваю, што мы забіваем нявінных немаўлятаў, і я не хачу, каб іншыя перанесьлі тую боль, якую адчуваю я, калі ўжо не магу вярнуць майго дзіцяці.
 Цяпер у мяне тры маленькія дачкі, але я па-ранейшаму сумую па дзіцяці, якога забіла. Мой муж ведае аб маім аборце, і ён таксама з'яўляецца перакананым супраціўнікам абортаў. Больш ніхто ў нашай сям'і ня ведае аб маім аборце.
 Аборт змяніў маё жыццё, зрабіўшы мяне заўзятай супраціўніцай абортаў. Мы павінны абараніць тых, хто ня можа абараніць сябе сам.
 Аборт быў неверагодна хваравітым - я адчувала, быццам з мяне вымалі мае вантробы. На працягу многіх месяцаў і гадоў пасля аборту я знаходзілася ў стане неверагоднага засмучаньня, раздражняльнасці і дэпрэсіі. Мне проста няма да каго было звярнуцца. І зараз я падтрымліваю ўстрыманьне да вяселля і прыняцце цяжарнасці, калі яна наступіла.

 Калі ласка, спыніце забойствы!



Папулярныя артыкулы