Sunday, December 18, 2011

Аборт і пастабортны сіндром


Таццяна Касячэнка (Украіна)
Cтатыстычныя  дадзеныя  паказваюць,  што  смяротнасць  перавышае  нараджальнасць.  Штучнае  перапыненьне  цяжарнасці  стала  звычайнай  з'явай.  Чалавек  стаў  здзяйсняць  забойствы  ў  самім  сабе. 

"Мы  з  мужам  былі  шчаслівыя  да  тых  часоў,  пакуль  я  не  зацяжарыла.  Муж  упэўніў  мяне  зрабіць  аборт.  Я  пагадзілася,  бо  мы  былі  яшчэ  такія  маладыя  ды  нам  хацелася  атрымаць  асалоду  ад  жыцця  аднаго  дзеля  аднаго.  Ды  і  матэрыяльна  мы  ня  былі  забяспечаныя  настолькі,  каб  можна  было  ўзяць  на  сябе  адказнасць  за  выхаваньне  дзіцяці.  Нам  падавалася,  што  ўсё  яшчэ  наперадзе.  Але  нажаль ...  Пасля  аборту  ў  мяне  пачалося  запаленьне  дзетародных  ворганаў.  А  калі   праз  тры  гады  я  зацяжарыла,  цяжарнасць  апынулася  пазаматкавай.  Пасля  аперацыі  медычныя  даследаваньні  паказалі,  што  я  больш  ня  змагу  мець  дзяцей.  У  нашых  адносінах  з  мужам  з'явіліся  халоднасць  і  абыякавасць  адзін  да  аднога.  Я  стала  замкнёнай,  раздражняльнай.  Часта  мела  кашмары  ўначы,  у  якіх  я  зноў  і  зноў  перажывала  аборт.  Калі  б  я  захавала  нашае  дзіцяці,  усё  было  б  інакш ... "   

Знаёмая  сітуацыя,  ці  ня  праўда?  Гэтыя  словы  сёньня  кажуць  тысячы  жанчынаў.  Дэпрэсія,  пачуццё  адкінутага,  страх  смерці,  пачуццё  віны,  замкнёнасць,  самапаніжэньне  -  вось  няпоўны  пералік  прыкметаў  пастабортнага  сіндрому.  У  чым  ёсць  прычына  такіх  цяжкіх  наступстваў?  

-  Аборт  -  гэта  аперацыя,  якую  робяць  пры  адсутнасці  захворваньня,  па  жаданьні  чалавека,  -  тлумачыць  Таццяна  Касячэнка,  лекар,  лідэр  служэньня  "Натуральнае  планаваньне  сям'і".  - З  пункту  гледжаньня  сучаснай  біялогіі,  генетыкі  ды  эмбрыялогіі,  жыццё  чалавека  пачынаецца  з  моманту  зліцця  ядраў  мужчынскай  і  жаночай  палавых  клеткаў  і  станаўленьня  адзінага  ядра,  якое  змяшчае  непаўторны  генетычны  матэрыял.  Новы  чалавечы  арганізм  нельга  ўпадобніць  да  воргану  альбо  часткі  цела  маці.  Мэта  аборту  -  перапыніць  жыццё  чалавека.  Такім  чынам,  аборт  -  гэта  забойства.  Вось  што  распавядаюць  жанчыны,  якія  перанеслі  гэтую  аперацыю:  

"Мне  тлумачылі,  што  пры  аборце  выдаляюць  ўсяго  толькі  маленькую  часцінку  плоці,  што  гэтая  працэдура  праходзіць  амаль  бязбольна  і  доўжыцца  каля  пяці  хвілін.  Але  калі  я  ляжала  на  гінекалагічным  крэсле,  і  з  мяне  літаральна  "высмакталі"  жывую  істоту,  да  мяне  прыйшло  пачуццё  глыбокай  віны  перад  дзіцем,  якому  я  свядома  ня  дала  з'явіцца  ў  свет.  Я  выйшла  з  кабінэту  зусім  іншаю  асобаю.  Гэтыя  пяць  хвілінаў  сталі  пачаткам  жыцця,  поўнай  роспачы,  страху,  сораму,  безвыходнасці,  нянавісці  да  мужа ..."  

Адзін  з  Божых  запаветаў  -  "не  забівай"  (Дрг 5:17).  Забойства  -  грэх,  наступствы  якога  цяжарам  кладуцца  на  чалавека.  Але  ў  кожнай  жанчыны  ёсць  магчымасць  раз  і  назаўжды  вызваліцца  ад  праклёну  граху.  Ісус  Хрыстос  прыняў  на  Сябе  ўсе  грахі  свету.  Калі  звярнуцца  да  Бога  і  пакаяцца,  выспавядаць  свой  грэх,  прыняць  Ісуса  Хрыста  сваім  Госпадам  і  Збаўцам,  дык  Бог,  "будучы  верны  і  праведны,  даруе  нам  грахі  нашыя  і  ачысьціць  нас  ад  усялякай  няпраўды"  (1-е  Яна  1:9).  Толькі  Бог  зможа  прымірыць  з  Сабою  ды  з  іншымі  людзьмі,  вярнуць  радасць  стасункаў,  духоўную  свабоду,  магчымасць  стварыць  шчаслівую,  гарманічную  сям'ю.  Толькі  Бог  "няплодную  ўсяляе  ў  дом  маці,  што  радуецца  за  дзяцей"  (Пс  112:9).   

У  нашай  царкве  праводзяцца  кансультацыі  па  натуральнаму  планаваньню  сям'і.  Гэтая  мэтода  дае  магчымасць  вызначыць  пэрыяд  верагоднага  зачацця  дзіцяці  шляхам  нескладаных  назіраньняў  за  сваім  арганізмам  з  мэтаю  перадухіліць  непажаданую  цяжарнасць.  Перавага  гэтай  мэтоды  складаецца  ў  тым,  што  яго  выкарыстаньне  ня  ўплывае  на  арганізм  жанчыны.  У  выніку  знікае  страх  перад  непажаданай  цяжарнасцю.  З'яўленьня  "незапланаваных  дзяцей  зводзіцца  да  мінімуму".  Мы  звяртаемся  да  вас,  дарагія  чытачы,  зрабіце  правільны  выбар:  прыміце  рашэньне  рухацца  па  Божаму  шляху,  і  вы  знойдзеце  шчасце  і  поўную  гармонію  ў  сваім  жыцці.
/span

Папулярныя артыкулы