Monday, January 30, 2012

Прызнаньне маёй мамы


Вера (Расея)
Мая  мама  зрабіла  ў  сваім  жыцці  каля  трынаццаці  абортаў.  У  жывых  нас  засталося  толькі  двое:  я  і  мой  старэйшы  брат.  Мама  не  хацела  і  майго  брата.  Ён  быў  першым  ейным  дзіцём,  а  яна  была  яшчэ  маладая,  шмат  чаго  не  разумела.  Мама  распавяла  мне,  як  яна  адмыслова  скакала  з  высокага  ганку  і  з  плоту,  ды  яшчэ  штосці  прадпрымала,  толькі  каб  пазбавіцца  ад  дзіцяці.  Але  арганізм  у  яе  быў  малады  і  моцны,  -  мой  брат  нарадзіўся.  Мама  кажа,  што  яна  заўсёды  адчувала  адчужэньне  сына.  Жыццё  дзіцяці,  ад  якога  жадалі  пазбавіцца,  ня  будзе  шчаслівым.  Так  было  і  з  маім  братам.  У  дваццаць  два  гады  ён  трагічна  загінуў;  яго  скінулі  з  чацвёртага  паверху.  

Навукоўцамі  даўно  даказана,  што  нават  думка  аб  нежаданьні  дзіцяці  падчас  цяжарнасці  вельмі  адмоўна  адбіваецца  на  ягоны  лёс.  (Асабістае  меркаваньне  аўтара  -  p.s).  Дзіця,  ад  якога  жадалі  пазбавіцца,  асуджаны  на  жыццё  са  сваімі  патэнцыйнымі  забойцамі,  і  ён  пазнае  іх,  як  забойцаў  на  працягу  свайго  хваравітага  і  неабароненага  дзяцінства!  Вялізарны  адсотак  прыдуркаватых  дзяцей  ёсць  вынікам  спробаў  абортаў . 

Мама  памятае,  як  аднаго  з  яе  дзяцей  пасля  "падпольнага"  аборту  пахавалі  на  могілках.  Дваіх  іншых  (гэта  былі  двайняткі)  пусцілі  па  каламутнаму  ручаі,  ўтворанаму  ад  раставаньня  снегу.  Пра  ўсё  гэтае  я  даведалася  год  таму.  Было  жудасна  слухаць  яе  прызнаньне.  Цяпер  яна  шкадуе  аб  зробленым  ды  кажа,  што  ўсё  гэта  яна  рабіла  па  няведаньні.  Мне  шкада  маю  маці  і  смяротна  шкада  маіх  ненароджаных  братоў  і  сясцёр.  Яны  павінны  былі  здзейсніць  ўласнае  падарожжа  па  гэтае  Зямлі.  Кожная  чалавечая  душа  на  Зямлі  павінна  ўдасканальвацца,  расці,  кааб  потым,  у  вечнасці,  здабыць  свой  вечны  дом.  Маці  пазбавіла  сваіх  дзяцей  магчымасці  пражыць  сваё  ўнікальнае  жыццё.  

Мама  кажа,  што  мяне  яна  "жадала",  але  і  маё  жыццё  была  нейкім  сумным  ад  самога  пачатку.  Дзіўна,  але  я  памятаю,  што  нават  у  раннім  узросце  ў  мяне  з'яўляліся  думкі:   навошта  я  жыву?  Лепш  бы  памерці".  Стан,  як  быццам  я  прыціснутая  цяжкай  плітой.  Упэўненая  -  гэта  наступства  матчыных  абортаў.  Магчыма,  што  менавіта  мой  ўласны  жаласна-эмацыйны  стан  заахвоціў  мяне  заняцца  медычнай  псыхалёгіяй.  Выкладаю  зараз  ў  школе,  кансультую,  навучаю  санагеннаму  мысленьню.  Дзякуючы  працы  над  сабою  стала  шчыра  любіць  маю  бедную  маму,  бо  яна  -  ахвяра.  Ахвяра  нашага  бяздухоўнага  грамадства,  ахвяра  свайго  няведаньня.  А  я  ахвяра  ахвяры.  Мама  і  распавяла  мне  ўсё  пра  сябе,  каб  я  магла  расказаць  аб  гэтым  і  іншым.  

У  псыхалёгіі  ёсць  такое  паняцце  -  навучэньне.  Мы  можам  навучыцца  назіраным  намі  паводзінам,  калі  гэтыя  паводзіны  станоўча  падмацаваныя.  Калі  паказваць  па  тэлевізары  гвалтаўнікоў  ды  забойцаў,  то  ад гэтага  іх  не  дадасца.  Але  калі  ў  фільме  гвалтаўнік  ці  забойца  атрымлівае  ўзнагароду:  прыгажуню-жонку,  вялікія  грошы  ды  т.п.,  -  то  гэта  ўжо  будзе  навучэньнем.  У  апошнія  гады  нам  прапануецца  вялікая  колькасць  "пацешных  і  прывабных"  сюжэтаў,  прысвечаных  абортам, разводам,  пазашлюбным  адносінам.  На  шчасце,  тут  мае  месца  адна  дэталь.  Велізарнае  значэньне  ў  навучэньні  мае  сістэма  каштоўнасцяў  чалавека.  Калі  навучэньне  супярэчыць  яго  ўжо  сфарманым  ідэалам,  то  яно  актыўна  адкідаецца  чалавечаю  асобаю.  Гэта  ёсць  нашым  адзіным шанцам.  Мы  павінны  фармаваць  правільны,  маральны  чалавечы  светапогляд  у  сябе  ды  ў  сваіх  дзецях.  Я  займаюся  гэтым,  працуючы  ў  школах.  А  тых,  хто  цяпер  апынуўся  перад  выбарам:  быць  або  ня  быць  вашаму  дзіцяці  -  малю!  Спыніцеся!  Падумайце,  -  маёй  маці  шэсцьдзесят  шэсць  гадоў,  яна  жудасна  мучыцца,  прасвятленьне  прыйшло  да  яе  занадта  позна.  Я  так  хачу,  каб  вы  не  асуджалі  сябе  на  будучыя  пакуты  сумленьня. 

Вера,  псыхоляг.  Маскоўская  вобласць.

Папулярныя артыкулы