Monday, September 9, 2013

Папа Рымскі патэлефанаваў жанчыне , якая адмовілася зрабіць аборт: «Я буду хрысціць твайго дзіцяці»


   Ганна зацяжарыла ад мужчыны, якія потым запатрабаваў ад яе, каб яна зрабіла аборт, а затым сышоў ад яе. Але Ганна не дазволіла забіць яе ненароджанае дзіця. Па паведамленьнях газэты Corriere della Sera, Ганна напісала ліст да Папы Рымскага і атрымала тэлефанаваньне з Ватыкана: «Я буду хрысціць твайго дзіцяці», - сказаў Францішак Ганне, якая цяпер хоча стаць прыкладам для ўсіх жанчынаў.

   «Папа Рымскі Францішак хоча хрысціць майго дзіцяці!», - З радасцю заявіла 35-гадовая Ганна. Жанчына напісала Пантыфіку ліст, у якім распавяла аб сваёй сумнай гісторыі - гісторыі, у якой нягледзячы ні на што было праяўленая мужнасць, якая, у выніку, прыняла станоўчы паварот.
   Ганну кінуў бацька яе дзіцяці, калі яна зацяжарыла. У гэтага мужчыны, як высветлілася пазней, ёсць свая ўласная сям'я, з жонкай і дзіцем. Перад тым, як кінуць Ганну, ён запатрабаваў ад яе зрабіць аборт: «Ці я, ці дзіця».
   У роспачы Ганна напісала ліст да Папы Рымскага, дзе распавяла сваю гісторыю. Вядома, яна не чакала, што ёй адкажа. Але ў ёй расла рашучасць не рабіць аборт, каб потым трымаць на каленях сваё дзіцяці.
Тэлефанаваньне з Ватыкану
   У мінулы чацвер каля 16:00 у Ганне патэлефанавалі. «Я ўбачыла нумар стацыянарнай сеткі горада Рыма» , - распавяла Ганна газеце Corriere della Sera пазней.
   «Нумар быў мне незнаёмы , але я ўсё ж адказала на званок і тут жа здранцвела. Спачатку я падумала, што гэта жарт. Але пазней Папа Рымскі пачаў спасылацца на мой ліст. Пра гэты ліст ведалі толькі мае бацькі і мая лепшая сяброўка. Папа Рымскі сказаў мне, што прачытаў мой ліст, і што мы, хрысціяне, не павінныя ніколі губляць надзею. Калі я яму паведаміла, што хачу хрысціць майго дзіцяці, але не ведаю, ці нэта ёсць магчыма, бо я маці- адзіночка, і да таго ж разведзеная, ён мне адказаў, што калі ў мяне няма яшчэ духоўнага бацькі, які мог бы хрысціць дзіця, тады ён сам мог бы здзейсніць гэты сакрамэнт хросту».
«Хацела б стаць прыкладам для астатніх жанчынаў»
   Ганна ўпэўненая, што калі ў яе нарадзіцца хлопчык, яго будуць клікаць Францішак, «як Папу Рымскага».
   "Ён зрабіў мяне шчаслівай і даў мне сілы. І я распавядаю маю гісторыю, бо хачу, каб яна стала прыкладам для многіх жанчынаў, якія аддаліліся ад Царквы толькі таму, што сустрэлі не таго мужчыну і развяліся, альбо якія пазнаёміліся з мужчынамі, нявартымі стаць бацькамі», - адзначыла Ганна.

Па матэрыялах Katholisches.info

Папулярныя артыкулы