Sunday, May 27, 2012

Я адчувала, што ня маю выбару

Аманда

Маю  зараз  19 гадоў.  Я  зрабіла  аборт  недзе  каля  чатырох  месяцаў  таму.  Мне  няма  з  кім  аб  гэтым  паразмаўляць,  і  я  адчуваю  сябе  жудасна прыгнечанаю.  Усё  пачалося  ў  пачатку  ліпеня,  калі  не  прыйшлі  месячныя.  Я  чакала,  спадзеючыся,  што  гэта  проста  нейкая   затрымка.  Прайшло  яшчэ  два  тыдні,  і  я  вырашыла  правесці  тэст.  І  ў  бліжэйшую  суботу,  калі  бацькоў  не  было  дома,  зранку  я  яго  правяла. 

Мне  было  так  страшна.  Падавалася,  што  вынік  будзе  станоўчым,  і  вядома,  так  яно  і  аказалася.  Я  не  вытрымала  і,  сеўшы  на  падлогу,  расплакалася.  Я  плакала  так  моцна  і  доўга,  што  думала,  што  мяне  званітуе.  Я  пайшла  да  сябе  ў  пакой,  легла  ў  ложак  і  праляжала  так  увесь  дзень.  Калі  я  паведаміла  свайму  хлапцу,  што  зараз  цяжарная,  ён  не  выказаў  аніякіх  эмоцыяў,  проста  адказаў,  што  мы  разбярэмся  з  гэтаю  праблемаю,  як  быццам  гаворка  ішла  пра  тое,  каб  вынесці  смецце.  Я  знэрвавалася  яшчэ  больш,  а  ён  кінуў,  што  я  пайду  на  аборт,  і  што  гэтая  справа  ўжо  ёсць  вырашаная.  Я  адцягвала  візыт  у  шпіталь,  таму  што  не  хацела  ісці  на  аборт.   
У  рэшце  рэшт  я  адчула,  што  ў  мяне  больш  няма   выбару:  бацькі  не  зразумелі  б,  а  сябры  маглі  падтрымаць  толькі  маральна.  Таму  я  патэлефанавала  ў  клініку  і  потым  прыйшла  на  першую  кансультацыю,  дзе  ў  мяне  ўзялі  кроў  на  аналіз  і  зрабілі  УГД,  падчас  якой  я  ня  толькі  ўбачыла  сэрцабіцце,  але  яшчэ  лекар  сказаў,  што,  падобна  на  тое,  што  ў  мяне  будзе  дзяўчынка.  Я  зышла  са  шпіталю,  адчуваючы,  што  ўнутры  разрываюся  на  часткі,  знешне  захоўваючы  пэўны  спакой.  У  дзень  аборту  мяне  трэсла  і  ванітавала,  доўгае  чаканьне  не  дапамагло  мне  супакоіцца.  Мне  далі  некалькі  пытаньняў,  далі  лекі  і  паклікалі  ў  аперацыйную.  Было  жудасна  самотна  і  страшна.  Пасля  ўсё  адбывалася  так  хутка,  што  мне  здаецца,  нават  калі  б  я  перадумала,  мне  не  дазволілі  б  сысці.  Мне  давялося  распрануцца,  легчы  на  ​​стол  і  захінуцца  ў  прастыню,  я  дрыжала  і  дрыжала,  ды  плакала.  Потым  увайшлі  дзве  жанчыны-лекары  ды  патлумачылі,  што  яны  будуць  рабіць.  Адна  з  іх  падлучыла  мяне  да  нейкага  манітору,  а  іншая  дастала  «абсталяваньне»  і  сказала,  што  я  адчую  спазмы  ў  жываце,  і  ўсё.  Я  адчувала,  што  нешта  раздзірае  мае  вантробы  ды  высмоктвае  іх  з  мяне.  Я  адчувала  ўсё.  Анэстэзія  не  падзейнічала,  і  я  ўвесь  час  з  усіх  сіл  сціскала  простыні  ў  кулаках,  глядзела  ў  столю  ды  плакала.  Ногі  моцна  дрыжэлі,  і  ў  канцы  я  ўжо  не  магла  іх  кантраляваць.  
У  нейкі  момант  я  паглядзела  ўніз  і  ўбачыла  гэтую  доўгую  трубку,  напоўненую  крывёю,  і  адчула,  што  мяне  вырве,  настолькі  жахлівым  было  гэта  відовішча.  Праз  некалькі  хвілінаў  яны  скончылі,  а  я  не  магла  нават  паварушыцца.  Медсястра  апранула  мяне.  Я  не  вельмі  памятаю  гэты  момант,  але  дзіўна  ўсведамляць,  што  нейкая  жанчына  апранала  на  мяне  трусы  ды  штаны...  як  на  дзіцяці.  Потым  я  ўстала,  галава  моцна  кружылася.  Я  зноў  паклалала  галаву  на  рукі  ды  заплакала.  Медсястра  стаяла  побач  і  пыталася  ў  мяне,  як  я  сябе  адчуваю  і  ці  не  ванітуе  мяне.  Я  адмоўна  паматала  галавою,  каб  мяне  пакінулі  ў  спакоі,  хоць  адчувала  сябе  жудасна.  Яна  запытала,  ці  змагу  я  ўстаць.  Я  ўстала,  і  яна  адвяла  мяне  ў  суседнюю  палату,  але  я  не  дайшла  да  крэсла,  у  мяне  пачаліся  ванітавыя  пазывы,  і  мяне  некалькі  разоў  званітавала.  Мяне  пасадзілі  на  крэсла  і  далі  нейкія  пігулкі  ды  вады,  і  я  страціла  прытомнасць.  
Калі  я  ачуняла,  хтосьці  вымяраў  у  мяне  ціск,  гледзячы  мне  ў  твар.  Я  адчувала  сябе,  як  быццам  на  мне  здзейснілі  гвалт.  Мяне  папрасілі  пайсці  ў  туалет  і  паглядзець,  наколькі  моцны  крывацёк.  Крыві  было  шмат,  але  я  схлусіла,  быццам  бы  яе  там  зусім  ледзь-ледзь.  Тады  мяне  адпусцілі  дадому  з  кішэнямі  пігулакак  і  дакумэнтамі.  Я  пакінула  сабе  здымкі  з  УГД.  На  праверку  я  не  пайшла,  бо  проста  не  магла  вярнуцца  ў  гэтае  месца.  
Цяпер  кожны  раз,  калі  чую ці  бачу  дзіцяці  альбо  думаю  пра  дзіця,  то  ўяўляю,  якім  быў  бы  мой  малы,  калі  б  я  пакінула  яму  жыццё.  Ён  нарадзіўся  б  у  лютым.  Я  ненавіджу  сябе  за  тое,  што  зрабіла.  
Мой  хлапец  не  разумее,  праз  што  я  прайшла,  і  як  гэтае  паўплывала  на  мяне.  Ён  думае,  што  ўсё  ў  мінулым,  але  я  кожны  дзень  перажываю  гэтае  зноў  ды  зноў  і  ўвесь  час  плачу.  Я  прайшла  курс  лекаваньня  ад  дэпрэсіі,  але  стала  ў  дзесяць  разоў  горш.  
Дзякуй  за  тое,  што  прачыталі  маю  гісторыю.  Я  прашу  ўсіх:  калі  ласка,  не  забівайце  сваіх  дзетак!!!  

Папулярныя артыкулы