Wednesday, December 21, 2011

Вось, як я жыла



Мне  было  18  гадоў,  калі  я  даведалася,  што  цяжарная.  Я  сустракалася  з  хлопцам  на  2  гады  старэйшым за мяне.  Я  была  ахвярай  таго  самага  жорсткага  абыходжаньня,  аб  якім  шмат  пішуць  у  кнігах  і  ад  якога  ўсё  заракаюцца,  усё  спадзяюцца,  што  з  імі  гэта  ня  здарыцца.

Мне  было  забаронена  мець  зносіны  з  сяброўкамі.  Кола  тэм,  якія  я  магла  абмяркоўваць  са  сваёй  сям'ёй,  быў  рэзка  абмежаваны.  Я  павінна  была  адмовіцца  ад  усіх  і  за  ўсяго,  акрамя  яго.  Калі  я  не  рабіла  таго,  што  ён  мне  казаў,  ён  мяне  караў.  Калі  я  не  тэлефанавала  яму  чатыры  разы  на  дзень,  каб  даць  справаздачу,  дзе  я  і  чым  займаюся  -  ён  мяне  караў.  Вось,  як  я  жыла.  Я  была  няшчасная  і  фізычна  нездаровая.  Пры  росце  168 см  і  вазе  менш  за  45 кг,  з  абцягнутымі  скурай  косткамі  я  была  якой  заўгодна,  толькі  не  здаровай.  Але  ён  казаў,  што  любіць,  і  я,  верачы  ці  не,  заставалася  разам  з  ім.  

Я  паліла  па  дзве  пачкі  цыгарэтаў  на  дзень,  пакуль  аднойчы  мяне  не  пачало  ад  іх  ванітаваць,  і  я  стала  паліць  значна  меньш.  Аднойчы  я  села  за  стол  і  намалявала  спячага  дзіцяці.  У  той  момант  я  зразумела,  што  цяжарная.  Адразу  ж  патэлефанавала  сяброўцы,  яна  адвезла  мяне  ў  жаночую  кансультацыю,  і  там  мае  падазрэньні  атрымалі  пацверджаньне.  У  той  час  я  здымала  маленькую  кватэрку  напалам  з  братам.  Вярнуўшыся  дадому,  я  патэлефанавала  свайму  хлапцу  на  працу  і  паведаміла  яму  навіну.  Ён  неадкладна  прымчаўся  да  мяне  з  пяццю  рознымі  тэстамі  на  цяжарнасць  і  прымусіў  мяне  правесці  іх  ў  яго  прысутнасці  (зневажальна).  Усе  пяць  апынуліся  станоўчымі.  На  наступны  дзень  ён  прыйшоў  да  мяне,  калі  я  была  адна  дома.  Ён  пачаў  угаворваць  мяне  зрабіць  аборт.  Ён  тлумачыў,  што  я  занадта  слабая,  кааб  выношваць  дзіцяці,  казаў,  што  калі  я  пагаджуся  на  аборт,  ён  застанецца  са  мною:  «Я  ці  гэта».  Я  адказала,  што  яму  давядзецца  сысці.  Тады  ён  сказаў,  што  сам  зробіць  мне  аборт.  Ён  паваліў  мяне  на  ложак,  адною  рукою  схапіў  мяне  за  горла,  а  другою  падрыхтаваўся  стукнуць  мяне  ў  жывот.  Я  выкруцілася,  ускочыла  і  пабегла  да  дзвярэй.  Я  бегла  і  крычала,  як  мне  здавалася,  гадзіну,  перш  чым  ён  дагнаў  мяне  і  шпурнуў  аб  дзверы.  У  гэты  момант  вярнуўся  мой  брат  і  выкінуў  яго  на  лесвіцу.  

З  тых  часоў  я  яго  ня  бачыла  й  ня  чула.  Я  ня  ўпісала  яго  імя  ў  родавы  сэртыфікат.  Я  ніколі  не  прасіла  аб  аліментах,  таму  што,  шчыра  кажучы,  ні  за  якія  грошы  я  не  пагадзілася  б  мець  зносіны  з  ім.  

Цяжарнасць  была  кашмарам  з  УГД  кожныя  два  тыдні.  Доктар  падазраваў,  што  мая  дачка  не  атрымлівае  дастаткова  харчаваньня,  што  ў  яе  не  растуць  ногі,  што  ў  яе,  магчыма,  будуць  заганы  фізычнага  і  разумовага  развіцця.  Рэкамендацыі  былі  адназначныя:  «перапыніць  цяжарнасць»,  «пазбавіцца  ад  «плоду».  Я  нарадзіла  вельмі  разумную,  ідэальна  складзеную  дзяўчынку.  Яна  вельмі  высокая,  і  ў  яе  ногі,  што  называецца,  ад  вушэй.  Я  вельмі задаволеная,  што  не  надавала  значэньня  дасягненьням  тэхналёгіі.  

Маёй  дачцэ  нядаўна  споўнілася  пяць  гадоў,  і  паверце  мне:  мацярынства  -  маё  жыццё.  Часам  я  азіраюся  назад,  на  тыя  часы,  калі  мы  толькі  што  вярнуліся  з  радзільні,  і  смяюся,  калі  ўспамінаю  дні,  калі  я  клала  яе  спаць  у  зімовым  камбінезоне,  таму  што  мне  няма  чым  было  заплаціць  за  ацяпленьне.  Спачатку  ў  нас  анічога  ня  было,  акрамя  адзін  аднаго:  ні  тэлевізара,  ні  машыны,  ня  было  нават  ложка.  Толькі  мы,  захутаныя  ў  коўдры  і  зімовую  вопратку,  каб  сагрэцца.  Цяпер  у  мяне  паважаная  праца  ў  буйной  кампаніі.  У  нас  ёсць  усё,  што  трэба.  У  мяне  свая  кватэра.  Нядаўна  я  купіла  новую  машыну.  Усім  дзяўчатам,  якія  гатовыя  здацца,  я  хачу  сказаць:  ня  трэба  здавацца.  Я  моцна  стаяла  на  нагах  і  дасягнула  поспеху  нягледзячы  ні  на  што.  Мая  дачка  -  найвялікшы  дар  з  усіх,  якія  я  атрымлівала  ў  сваім  жыцці.  Рашэньне  супраць  аборту  для  мяне  -  гэта  ня  столькі  выратаваньне  жыцця  дзіцяці,  колькі  выратаваньне  майго  уласнага  жыцця.  Мая  дачка  -  мой  анёл,  яна  выратавала  мне  жыццё.  Дзе  б  я  была  цяпер,  калі  б  не  яна?  Ратуючы  сваё  дзіцяці,  ты  ратуеш  самую  сябе  і  адкрываеш  для  сябе  магчымасці,  пра  якія  раней  і  не  здагадвалася.  Маё  сэрца  разрывалася,  калі  я  чула,  як  яна  моліцца:  «Дарагі  Ісус,  дзякуй,  што  ты  паўстаў  з  мёртвых.  Калі  ласка,  дай  мне  добрага  тату.  Дзякуй.  Амінь».  

Верце  ў  Бога,  і  Ён  заўсёды  будзе  побач,  пры  кожным  рашэньні,  якое  вы  прымаеце,  пры  кожным  вашым  кроку...  Дарэчы,  у  маёй  дачкі  цяпер  ёсць  выдатны  тата,  яе  малітвы  былі  пачутыя!  Гасподзь  пачуе  і  вашыя  малітвы!  


Папулярныя артыкулы