Friday, December 23, 2011

Я адкідала сваё сумленьне


Дзіна  Мэдсен
Працу  ў  абартарыі  распачала  ў  першым  тыдні  верасня  1990  году.  Раней  я  не  разумела,  чым  на  самой  справе  з’яўляецца  аборт.  Маё  жыццё  было  цалкам  пазбаўленае  разважаньняў  аб  святасці  жыцця.  


Функцыя,  якую  я  выконвала  у  абартарыі,  сфармулявана  як  "health  worker",  што  азначае  "Медычны  супрацоўнік".  Займалася  амбуляторнымі  працамі,  дя  якіх  адносілася:  падрыхтоўка  жанчыны  да  так званага  аборту  (цяпер  я  ведаю,  што  гэта  было  проста  падманам),  а  таксама  дапамога  пры  "аперацыях"  -  заключалася  ў  дапамозе  лекару,  а  таксама  ў  праверцы,  ці  ўсё  часткі  забітых  дзяцей  былі  накіраваныя  ў  адмысловы  кантэйнер.   

Назаўсёды  застанецца  ў  маёй  памяці  вобраз  забітага  ў  другім  трыместры  цяжарнасці  дзіця.  Я  павінна  была  пацвердзіць  ўзрост  дзіцяці,  параўноўваючы  стопкі  ягоных  ножак  з  адпаведнікам  на  планшэце ...  

Падобна,  як  і  іншыя  працаўнікі,  я  здзекавалася  з  асобаў,  што  каля  ўваходу  ў  абартарый  маніфэставалі  супраць  абортаў.  Забівала  такім  чынам  сваё  сумленьне.  Думкі  аб  тым,  што  насамрэч  тут  адбываецца,  прыгняталі  мяне.  Спрабавала  не  успрымаць  сур'ёзна  тую  практыку,  у  якой  я  ўдзельнічала.  Нягледзячы  на ​​ маю  ўпартасць  Госпад  Бог  стукаў  да  майго  сэрца.  Я  пачала  праглядаць  матэрыялы,  пакінутыя  абаронцамі  жыцця  ў  абартарыі.  

Перада  мной  адкрылася  зусім  іншае  вымярэньне  таго,  чым  я  займалася  на  працы.  У  тых  забіваных  дзецях  я  ўбачыла  чалавечыя  істоты.  Было  мне  надзвычай  цяжка  прыняць  гэтую  праўду.  Сапраўды,  да  гэтага  часу  я  была  вымушаная  пакідаць  сумленьне  і  розум,  каб  рабіць  тое,  што  я  рабіла.  Тады  я  адкрылася  Богу,  часамі  прыходзіла  да  царквы,  чытала  Біблію.  

Я  ведаю,  што  адзінай  рэччу,  якая  не  дазваляла  мне  прыняць  Ісуса  Хрыста  ў  сваё  жыццё,  было  тое,  што  я  брала  ўдзел  у  забойствах  тых  людзей,  якія  былі  створаныя  па  вобразу  і  падабенству  Божаму.  Пасля  васьмі  месяцаў  працы  на  гэтай  пасадзе  ўжо  была  ня  ў  стане  адмаўляць  Стваральніку.  Менавіта  Ён  допамог  мяне  зразумець  зло  так  званых  абортаў.  Я  зразумела,  што  пры  кожным  так  званым  аборце  забіваецца  ня  тольні  адна  істота  чалавечая  -  дзіцяці,  але  таксама  памірае  і  частка  Маці.      

У  траўні  1991  году,  калі  нарэшце  я  скончыла  працу  ў  абартарыі,  то  была  перакананая,  што  закрываю  жыццёвы  перыяд  жудаснага  вопыту  абортаў.  Толькі  тады  я  змагла  жыць  у  згодзе  са  сваім  сумленьнем  і  запрасіць  Бога  ў  сваё  жыццё.  Пасля  доўгіх  пошукаў  разважаньняў  ў  Каталіцкай  Царкве  я  знайшла  свой  сапраўдны  дом.  2  красавіка  1994  году  я  прыняла  таямніцу  хросту.   

Неўзабаве  пасля  таго  я  выйшла  замуж  і  стала  шчаслівай  Маці.  Калі  я  была  ў  стане  блаславеньня,  да  мяне  сталі  вяртацца  дакучлівыя думкі  аб  абортах,  у  якіх  я  ўдзельнічала.  Цяпер  я  ведаю,  што  перажывала  ў  той  час  пастабортны  сіндром,  бо  ўсведамляла  сабе,  што  з  маім  удзелам  былі  здзейсненыя  сотні  злачынстваў.   

На  шчасце,  Бог  не  пакінуў  мяне,  даруючы  мне  сваё  міласэрдзе.  Дапамог  мне  ўсвядоміць,   што  калі  Ён  дараваў  мне,   то  і  я  таксама  мушу  дараваць  сабе.  

На  пачатку  1994  году  я  пачала  публічна  ўдзельнічаць  у  барацьбе  за  жыццё,  рабіла  канферэнцыі,  у  якіх  на  падставе  асабістага  вопыту  прамаўляла  пра  вялікае  зло,  якім  ёсць  забойства  ненароджаных  дзяцей.   

Дзякую  Богу,  што  Ён  выцягнуў  мяне  з  цемры  зла  да  святла.  Ён  паказаў  мне,  якім  жорсткім  злом  з’яўляецца  аборт.  Адкрыў  мне  праўду,  якім  каштоўным  ёсць  чалавечае  жыццё.  Ён  паказаў  мне,  што  кожны  пачаты  чалавек  з’яўляецца  Яго  дзіцянём,  і  ніхто  ня  мае  права  пазбавіць  яго  жыцця.  Ён  паказаў  мне,  што  ў  Ім  ёсць  аздараўленьне  і  прабачэньне.   

Так  званы  аборт  -  гэта не  выбар,  але  знішчэньне,  пазбаўленьне  жыцця,  што  стварае  боль  і  страты  для  ўсіх,  хто  ўдзельнічае  ў  ім!  

Папулярныя артыкулы