Saturday, February 23, 2013

СВЯТЫЯ АЙЦЫ ДЫ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА ПРА АБОРТ


Паводле orthomed.ru


   Штучны  аборт  разглядаецца  ўсімі рэлігіямі свету як забойства дзіцяці. У Старым Запавеце штучны аборт непасрэдна ня згадваецца, але, з тэксту Бібліі можна зрабіць цалкам пэўныя высновы, што датычацца абортаў.

   Царква заўсёды асуджала аборт як забойства.

   Правіла 21 Анкірскага сабору: "Жанчынам, тым, што ад распусты  пачалі, і зьнішчылі плод, і тым, што займаюцца складаньнем дзетагубных атрутаў, ранейшым вызначэньнем, забаронена было прычашчэньне Святых Тайнаў да канца жыцця. Адшукваючы ж нешта больш паблажлівае, мы вызначылі для такіх праходзіць дзесяцігадовы тэрмін пакаяньня, паступова усталяваны". Правіла 91-е 6-га Паўсюднага Сабору: "Жанчын, якія даюць лекаваньня, вядучыя да неданошаньня плоду ў чэраве, і тыя, што прымаюць атруты, амяртвяючыя плод, падвяргаюцца епітыміі душагубу".
   Правіла 2-е св. Васіля Вялікага: "Наўмысна загубіўшая зачаты ў чэраве плод, падлягае асуджэнню забойства.
   Тонкага адрозненьня плоду ўтварыўшагася, ці яшчэ неўтварыўшагася у нас няма. Бо тут належыць спагнаньне ня толькі за тое, што мела народзіць, але і за тое, што наветавала самой сабе: паколькі жонкі, ад такіх замахаў, вельмі часта паміраюць.
   З гэтым лучыцца і зьнішчэньне плоду як іншае забойства, ад тых, што адважваюцца на гэтае наўмысна. Зрэшты належыць не да канца жыцця адсоўваць пакаяньне іх, але прыймаць іх у зносіны, па сканчэньні дзесяці гадоў; лекаваньне ж вымяраць ня часам, але глыбінёй пакаяньня".
   Правіла 8-е св. Васіля Вялікага: "... тыя, што даюць лееаваньні для вывяржэньня зачатага ў чэраве, есць па сутнасці забойцамі, як і тыя, што прымаюць дзетазабойчыя атруты".
   Трэбнік, чын споведзі: "Еда ношаху былие, во еже не сотворити отроча, или аще кая напои ложесна, еже не зачати, (тут вядзецца ня толькі пра аборт, але і пра супрацьпачаткавых сродках) или яде былие, или пресытися, и изверже отроча самохотне. И егда обрящется, яко нечто сотвори, и изверже самохотне, убийца есть, и запрещается как убийца. Аще же неволею по нужде некоей изверже детища своего, едино лето да не причастится: а носящая былие, да оставит е, и да запретится шесть лет, по шестьдесятому правилу, еже в Трулле. (...) Аще же яде былие, или ино что, и отрави ложесна своя, и ктому дети не раждает, яко убийца запрещается".
   У  роўнай  ступені  ў  забойстве  ненароджанага дзіцяці вінаватыя тыя лекары, што здзяйсняюць штучны аборт, і тыя, што прызначаюць абартыўныя сродкі. Адказнасць за забойствы ненароджаных дзяцей ляжыць таксама на мужу, які не перашкаджае здзяйсненьню жонкай аборту, на тых, хто дае парады зрабіць аборт, хто настойвае на аборце, выпісвае накіраваньне на аборт, распаўсюджвае рэкляму абортаў і выступае за свабоду абортаў, вырабляе і прадае абартыўныя сродкі.
   Сучасная царкоўная практыка не выкарыстоўвае працяглыя епітыміі за забойства ненароджанага дзіцяці. Цяжар гэтага граху не адрозніваецца ў залежнасці ад тэрміну цяжарнасці і з'яўляецца цяжкім злачынствам супраць Бога і чалавечага жыцця.
У выпадку самаадвольнага аборту, які адбыўся па хваробе ці грахоўнай неасцярожнасці маці (ўзняццё цяжараў, бег, нядбаньне аб захаваньні дзіцяці), св. Царквою належыць здзяйсненьне святарскай "Молитвы жене егда извержет младенца", якая ў сваім сэнсе носіць пакаянны характар. Чытаньне святаром "Молитвы жене егда извержет младенца" прызначанае толькі для самаадвольнага аборту. Пасля штучнага аборту чытаньне гэтай малітвы ня мае пад сабою аніякай царкоўна-кананічнае падставы.

Папулярныя артыкулы