Sunday, July 31, 2022

Аборт - гэта адмаўленне праўды пра чалавека

Марыя Ярэма

доктар біяэтыківыкладчык кафедры тэалогіі УКУ


У біямедыцыне існуе шмат маральных пытанняў, прадыктаваных сучасным імклівым развіццём біятэхналогій, прамыя адказы на якія цяжка знайсці ў біблейскіх ці патрыстычных тэкстах з-за іх навізны. Аднак пытанне абортаў не такое. Традыцыя Царквы заўсёды і адназначна асуджала і працягвае асуджаць пазбаўленне ад дзіцяці да яго нараджэння.

Monday, June 13, 2022

Фільм "Нямы крык", глядзець анлайн

"Нямы крык" - амерыканскі фільм 1984 году, які агітуе супраць абортаў. Рэжысёр фільму - Джэк Дуэйн Дэбнер, тэкст чытае Бернард Натансан - гінеколаг, які доўгі час праводзіў аборты і актыўна змагаўся за пашырэнне доступу да іх, але затым стаў іх перакананым супраціўнікам. Фільм выпушчаны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным камітэтам права на жыццё - буйной пралайферскай арганізацыяй.

Wednesday, June 1, 2022

Я нарадзілася падчас аборту

Джана Джэссэн (ЗША)

 … Я ўсыноўленая. Маёй біялагічнай маці было 17, як і майму біялагічнаму бацьку.

Мая маці вырашыла пайсці ў "Planned Parenthood" (Планаванае Бацькоўства) - самы вялікі абартарый, на сёмым з паловай месяцы цяжарнасці, і ёй параілі зрабіць солевы аборт на познім тэрміне. Солевы раствор уводзіцца ва ўлонне маці, дзіця глынае раствор, раствор выпальвае дзіця знутры і звонку, і маці павінная нарадзіць мёртвага дзіцяці на працягу 24 гадзінаў.

Папулярныя артыкулы