Monday, January 30, 2012

Прызнаньне маёй мамы


Вера (Расея)
Мая  мама  зрабіла  ў  сваім  жыцці  каля  трынаццаці  абортаў.  У  жывых  нас  засталося  толькі  двое:  я  і  мой  старэйшы  брат.  Мама  не  хацела  і  майго  брата.  Ён  быў  першым  ейным  дзіцём,  а  яна  была  яшчэ  маладая,  шмат  чаго  не  разумела.  Мама  распавяла  мне,  як  яна  адмыслова  скакала  з  высокага  ганку  і  з  плоту,  ды  яшчэ  штосці  прадпрымала,  толькі  каб  пазбавіцца  ад  дзіцяці.  Але  арганізм  у  яе  быў  малады  і  моцны,  -  мой  брат  нарадзіўся.  Мама  кажа,  што  яна  заўсёды  адчувала  адчужэньне  сына.  Жыццё  дзіцяці,  ад  якога  жадалі  пазбавіцца,  ня  будзе  шчаслівым.  Так  было  і  з  маім  братам.  У  дваццаць  два  гады  ён  трагічна  загінуў;  яго  скінулі  з  чацвёртага  паверху.  

Saturday, January 28, 2012

Гісторыя Дэб. "Ён прад'явіў мне ультыматум"


Дэб (ЗША)
Я  нават  уявіць  сабе  не  магла,  што  надыдзе  такі  дзень,  калі  я  змагу  камусці  расказаць  пра  ўсё  тое,  праз  што  я  прайшла.  Я  была  ў  псіхалягічнай  кансультацыі  шмат  разоў,  і  зараз,  нарэшце,  спрабую  разабрацца  ва  ўсіх  пачуццях,  якія  я  мела  са  жніўня  1986  году.  У  мяне  было  такое  адчуваньне,  як  быццым  бы  я  зноў  і  зноў  адчувала  ўсё  гэтае. 

Saturday, January 7, 2012

Аляксандра перапыняе маўчаньне


Аляксандра (ЗША)
Калі  мне  было  14  гадоў  я  ўпершыню  зацяжарыла.  Бацька  дзіцяці  адразу  ў  гэтае  не  паверыў  і  сказаў,  што  гэта  я  хачу  ў  такі  спосаб  яго  затрымаць  пры  сабе.  Аднойчы  ўначы  я  адчувала  сябе  вельмі  дрэнна,  у  мяне  была  высокая  тэмпература.  Мая  мама  ўзяла  мяне  да  шпіталю,  дзе  лекар  паведаміў  ёй  пра  маю  цяжарнасць.  Вельмі  засмучаная  і  расчараваная  яна  забрала  мяне  дадому.  Было  зразумела,  што  на  днях  чакае  мяне  візіт  у  абартарый. 

Friday, January 6, 2012

Сведчаньне лекара, які выконваў аборты


Стоян  Aдэвіч (Югаславія-Сэрбія)
"Самай  вялікай  небяспекай  для  свету  сёньня  з'яўляецца  аборт.  Калі  маці  можа забіваць  сваё  ўласнае  дзіця,  то  што  можа  спыніць  вас  і  мяне  ад  таго,  каб  мы  не  пазабівалі  адзін  аднаго?"  

Monday, January 2, 2012

Не судзіце мяне


Мэры
«Я  занадта  маладая,  каб  стаць  маці»,  -  сказала  мая  малодшая  сястра,  і  яна  мае  рацыю.  Пятнаццаць  гадоў  -  гэта  занадта  рана.  Як  і  дзевятнаццаць.  Як  і  24,  34  і  44.  Калі  вы  ўвогуле  гатовыя  нарадзіць  дзіця? Бо  столькі  ўсяго  трэба  зрабіць!  Вам  прыйдзецца  пасунуцца  і  вызваліць  месца  ў  вашым  жыцці  для  іншага  чалавека,  маленькага  незнаемца  з  вялікай  колькасцю  патрэбаў.  

Папулярныя артыкулы