Friday, January 6, 2012

Сведчаньне лекара, які выконваў аборты


Стоян  Aдэвіч (Югаславія-Сэрбія)
"Самай  вялікай  небяспекай  для  свету  сёньня  з'яўляецца  аборт.  Калі  маці  можа забіваць  сваё  ўласнае  дзіця,  то  што  можа  спыніць  вас  і  мяне  ад  таго,  каб  мы  не  пазабівалі  адзін  аднаго?"  

         На  працягу  многіх  гадоў  доктар  Стоян  Aдэвіч  быў  перакананы,  што  аборт  з'яўляецца  хірургічнай  працэдурай,  падобнай  да  выдаленьня  апендыцыту.  Але…  Aдэвіч  памятае  гэты  дзень.  Ён  быў  тады  студэнтам-мэдыкам  і  ў  мэдычным  кабінэце  парадкаваў картатэку.  Ён  сядзеў  у  куце  над  паперамі,  а  ў  пакоі  пачалі  збірацца  гінеколагі.  Не  звяртаючы  ўвагі  на  прысутнасць  студэнта,  разпавядалі  пра  розныя  выпадкі  са  сваёй  практыкі.  Доктар  Радо  Ігнатавіч  прыпамінаў  пэўную  цяжарную  пацыентку,  якая  прыйшла,  каб  выдаліць  сваё  дзіцяці.  Аборт  ня  быў  паспяховым,  бо  гінеколаг  ня  змог  падгарнуць  шыйку  маткі.  Калі  лекары  пачалі  казаць  аб  далейшым  лёсе  жанчыны,  Стоян  анямеў.  Раптам  ён  зразумеў,  што  стаматолаг  з  найбліжэйшай  клініцы,  гэта  і  ёсць  тая  жанчына,  аб  якой  казалі  гінеколагі.  -  Яна  мёртвая  зараз,  але  цікава,  што  сталася  з  дзіцем,  якога  яна  хацела  выдаліць  -  падсумаваў  адзін  з  удзельнікаў  размовы.  Стоян  ня  вытрымаў:  -  Я  ёсць  тым  дзіцём,  -  сказаў  устаючы.  У  пакоі  змоўклі,  і  за  хвіліну  лекары  адзін  за  адным  пачалі  зыходзіць.  

Шмат  разоў  на  працягу  наступнага  году  доктар  Aдэвіч  будзе  вяртацца  думкамі  да  гэтае  падзеі.  Ён  ясна  зразумеў,  што  жыве  толькі  таму,  што  лекар  няўдала  выканаў  аборт.  Ён  сам  ніколі  б  такой  памылкі  не  зрабіў.  Часам  траплялі  да  яго  жанчыны,  якім  трэба  было  падгарнуць  шыйку  маткі,  але  заўсёды  даваў  рады  з  гэтым.  Ён  быў  тады  лекарам,  які  праводзіў  аборты  лепш  за  іншых  у  Бялградзе.  Хутка  апярэдзіў  у  прафесійнасці  свайго  настаўніка,  доктара  Iгнатовіча,  дзякуючы  некампэтэнтнасці  якога  засцаўся  калісці  жывы.  -  Таямніца  поспеху  палягае  на  тым,  каб  трэніраваць  далонь  частымі  аперцыямі,  -  кажа  ён,  спасылаючыся  на  нямецкую  прыказку:  bung  macht  Meister"  (практыка  робіць  майстрам).  Верны  гэтай  практыцы,  выконваў  дзённа  20-30  абортаў.  Яго  асабісты  рэкорд  на  дзень  быў  35  аперацый.  Сёння  маю  праблему,  каб  палічыць,  колькі  абортаў  я  зрабіў  за  26  гадоў  практыкі.  Прапануе  лічбу  недзе  паміж  48000  і  62000.  На  працягу  многіх  гадоў  ён  быў  перакананы,  што  аборт  (як  вывучалі  на  факультэтах  медыцыны  і  як  было  напісана  ў  падручніках)  гэта  хірургічная  аперацыя  падобная  на  апендыцыт.  Розніца  толькі  палягае  на  выдаленьні  іншага  воргану  цела  жанчыны  -  часам  гэта  кавалак  кішачніка,  а  часам  тканіна  цяжарнай.  Сумнівы  пачалі  з'яўляцца  ў  васьмідзесятых  гадах,  калі  ў  югаслаўскія  шпіталі  ўстанаўлівалі  ўльтрагукографы.  Тады  на  экране  ультрагукографа  Aдэвіч  ўпершыню  ўбачыў  тое,  што  да  гэтага  часу  было  нябачным  для  яго  -  у  чэраве  жанчыны  жывое  дзіцяці,  якое  смактала  палец,  варушачы  нагамі  ды  рукамі. Звычайна  праз  хвіліну  кавалкі  гэтага  дзіцяці  ляжалі  на  стале  побач  з  ім.  -  Я  глядзеў,  але  ня  бачыў,  -  успамінае  ён  сёньня.  -  Усё  змянілася  з  тааго  часу,  калі  мяне  пачалі  адведваць  сны.

Сон   Aдэвіча.

На  самай  справе  гэта  быў  адзін  і  той  жа  сон,  але  ён  паўтараўся  праз  кожную  ноч,  дзень  за  днём,  тыдзень  за  тыднем,  месяц  за  месяцам.  Яму  прыснілася,  што  ён  ідзе  па  сонечнаму  лугу,  навокал  поўна  прыгожых  кветак,  лятаюць  каляровыя  матылі,  ёсць  цёпла  і  прыемна,  але  яго  турбуе  нейкае  трывожнае  пачуццё.  У  пэўны  момант  луг  запаўняецца  дзецьмі,  якія  бегаюць,  гуляюць  у  футбол,  смяюцца.  Яны  розных  узростаў,  ад  трох-чатырох  гадоў  да  прыкладна  дваццаці.  Усе  яны  незвычайна  прыгожыя.  Твары  аднаго  хлопчыка  і  двух  дзяўчынак  здаюцца  яму  дзіўна  знаёмымі,  але  не  можа  ўспомніць,  адкуль  ён  іх  ведае.  Ён  спрабуе  паразмаўляць  з  дзецьмі,  але  дзеці,  бачачы  яго,  пачынаюць  у  жаху  ўцякаць  і  крычаць.  На  ўсё,  што  адбываецца,    глядзіць  чалавек  у  чорным  убраньні,  падобны  на  манаха.  Ня  кажа  анічога,  проста  глядзіць  пранізліва.

Што кожнай  начы  Адэвіч  прачынаўся  і  да  раніцы  ня  мог  спаць.  Не  дапамаглі  зёлы  ды  снатворнае. 




Аднаго  разу  трапіў  на  месца,  дзе  была  разлітая  вялікая  пляма  ёду.  І  ручка  раптам  пачала  рухацца.  Стоячая  побач  мэдсястра  крыкнула:  "Падобна  на  жабіныя  лапкі  на занятках  фізыялогіі."  Лекар  здрыгануўся,  але  не  перарваў  аперацыю.  Ён вырашыў  усё,  што  засталося  ў  чэраве  маці,  расцерці  на  дробныя  кавалкі.  Але,  калі  ён  выцягнуў  абцугі,  то  ўбачыў  сэрца.  Яно  яшчэ  пульсавала,  усё  павольней  ды  павольней,  пакуль,  нарэшце, не  спынілася.  Тады  ён  зразумеў,  што  забіў  чалавека.  У  вачах  пацямнела.  Ён  запаў  у  ступар,  ня  мог  успомніць,  як  доўга  гэта  працягвалася.  Раптам  адчуў  рывок  за  руку  і  пачуў   голас  мэдсястры:  «Доктар  Адэвіч!  Доктар  Адэвіч!".  Атрымалася,  што  пацыентка  сыходзіць  крывёю.  Упершыню  па  доўгім  часе  пачаў  горача  маліцца:  "Госпадзе  Божа,  збаў  не  мяне,  але  гэтую  жанчыну".  Цудам  гэта  атрымалася.  Калі  Адэвіч  зняў  пальчаткі,  то  ведаў,  што  ніколі  больш  не  зробіць  аборту.

Сабатаж  супраць  дзяржавы.

Калі  ён  азнаёміў  са  сваім  рашэньнем  ардынатара,  то  выклікаў  здзіўленьне. Раней  не  здаралася,  каб  у  бялградзкім  шпіталю  лекар-гінеколаг  адмаўляўся  рабіць  аборты.  На  яго  пачаўся  ціск,  каб  ён  змяніў  свае  меркаваньні.  Была  скарочаная  палова  яго  заробку,  дачка  была  звольненая  з  працы,  сына  завалілі  на ўступных  іспытах  ў  каледжы.  Атакавалі  яго  ў  прэсе  і  на  тэлевізіі.  Пісалі,  што  сацыялістычная  дзяржава  дала  яму  адукацыю,  каб  мог  выконваць  аборты,  а  ён  учыніў  сабатаж.  Пасля  двух  гадоў  пераследу  быў  на  мяжы  нярвовага  знямажэньня.  Ён  вырашыў,  што  на  наступны  дзень  пойдзе  да  галоўнага  хірурга  ды  зменіць  сваё  рашэньне.  Ноччу  аднак  яму  прысніўся  Фама,  які  пахлопаў  яго  па  плячы  ды  прамовіў:  "Ты  мой  добры  сябар.  Змагайся  й  надалей".  На  наступную  раніцу  лекар  не  пайшоў  да  ардынатара.  Ён  вырашыў  змагацца.  Заангажаваўся  ва  ўдзел  у  рухе  за  абарону  жыцця  ненароджаных.  Ён  падарожнічаў  па  ўсёй  Сэрбіі  з  лекцыямі  на  тэму  абортаў.  Двойчы  на  югаслаўскай  тэлевізіі  яму  ўдалося  паказаць  фільм  Бернарда  Натансана  "Нямы  крык",  у  якім  паказаны  аборт  экране  УГД.  Дзякуючы  яго  ініцыятыве  на  пачатку  дзевяностых  гадоў  парлямэнт  прыняў  закон  аб  абароне  жыцця  ненароджаных.  Закон  трапіў  да  прэзыдэнта  Слабадана  Miлошавіча,  які  аднак  яго  не  падпісаў.  Потым  пачалася  вайна  на  Балканах,  і  было  ўжо  не  да  закону.  

Гаворачы  пра  югаслаўскую  вайну,  Aдэвіч  разважае  так:  -  Як  яшчэ  растлумачыць  гэтую  разню  на  Балканах,  як  не  адыходам  народу  ад  Бога  і  непавагай  да  чалавечага  жыцця? 
Выданьне  Джордж.

Папулярныя артыкулы